На пляцоўцы па продажы маёмасці «Белюрзабеспячэнне» з'явіўся незвычайны лот. Гэта бераг Прыпяці ў Столінскім раёне, за адзін кіламетр на поўнач ад чыгуначнай станцыі Прыпяць, заўважыў Blizko.by.
Праўда, гэта не проста бераг ракі, а прычальная набярэжная. Гэта значыць, што бераг умацаваны жалезабетоннымі плітамі і абсталяваны прычальнымі кнехтамі.
Сюды можна швартаваць судны, перш за ўсё грузавыя накшталт наліўных баржаў. Даўжыня ўсяго збудавання складае 109 метраў.
Стартавая цана лота складае 4 600 рублёў. Таргі адбудуцца 14 студзеня ў 09:00.
З аўкцыёну прадаюць частку вядомага будаўнічага рынку ва Уруччы
У Беларусі прадаюць VW Passat B6 з прабегам амаль мільён кіламетраў. Але і ён можа быць не арыгінальным
Былы бернардзінскі кляштар спрабуюць прадаць са зніжкай у 80%
У Мінску прадаюць легендарны Ford Mustang 1965 года. Колькі просяць за рэтра-аўто?
Каментары