Свет33

У Румыніі пратэстуюць супраць скасавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў

Раней Канстытуцыйны суд краіны ануляваў вынікі выбараў, на якіх перамог прарасійскі кандыдат, пасля таго, як была рассакрэчана інфармацыя пра замежнае ўмяшанне.

Дэманстрацыя ў Бухарэсце 12 студзеня 2025. Фота: Радыё Свабода

Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Тысячы людзей выйшлі 12 студзеня ў сталіцы Румыніі, Бухарэсце, на пратэст супраць скасавання вынікаў першага туру прэзідэнцкіх выбараў у снежні.

У першым туры выбараў найбольш галасоў набраў прарасійскі кандыдат Кэлін Джарджэску. Аднак Канстытуцыйны суд краіны скасаваў вынікі за два дні да меркаванага другога туру выбараў у сувязі з абвінавачаннямі ва ўмяшанні Расіі ў выбарчы працэс. Сёлета маюць адбыцца новыя выбары.

Удзельнікі пратэсту трымалі румынскія сцягі і праваслаўныя іконы і патрабавалі, каб суд адмяніў сваё рашэнне. Яны таксама заклікалі да адстаўкі цяперашняга прэзідэнта Клауса Яханіса, чый тэрмін скончыўся 21 снежня 2024 года, але які застаецца на пасадзе да новых выбараў.

Дэманстрацыя была мірнай, хоць і заблакавала рух транспарту. Паліцыя паведаміла, што затрымала трох чалавек, якія мелі «нажы і іншыя забароненыя прадметы».

Каментары3

  • Барадзед
    12.01.2025
    Москали пытались привести к власти в Румынии своих марионеток, хотели лишить Молдову альтернативного источника энергоресурсов. Соседняя Молдова закупает газ и электроэнергию на румынской энергетической бирже и предложила то же самое рашистскому приднестровью, которое с нового года оказалось в кризисе из-за прекращения транзита газа через Украину. Рашисты и в Молдове, и в Приднестровье терпят сокрушительное поражение.
  • Дзярмо - лыжкамі
    12.01.2025
    Ну дайце вы румынам пабыць пад пятой путлера! Не перашкаджайце :)
  • Барадзед
    12.01.2025
    Воскресенье. В кГб выходной и комментариев мало. Ну, пусть отдыхают, им морально тяжело. AnnaAsti По барам.

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM6

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM6

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →