Звыш 80% жанчын і мужчын фліртуюць або фліртавалі са сваімі супрацоўнікамі. Пра гэта сведчаць найноўшыя сацыялагічныя даследаванні часопіса «Плэйбой».
Жаночы рогат распуджвае мужчын
Прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва застаюцца ў адзіноце, бо адпуджваюць патэнцыйных мужоў некультурным смехам.
Да такой высновы, як перадае партал "Раўт", прыйшлі псіхолагі з універсітэта ў Каліфорніі. Навукоўцы правялі даследаванне, у якім мужчыны ацэньвалі жаночую прывабнасць па галасавых інтанацыях. Пры гэтым яны не мелі магчымасці ўбачыць твары дам, якія выдавалі вясёлыя гукі.
Падчас працы высветлілася, што найбольшую непрыязнасць у хлопцаў выклікае гучны смех, а прыводзіць у захапленне і правакуе на зацікаўленасць — лёгкае хіхіканне. Напрыклад, больш за 1000 рэспандэнтаў знаходзяцца ў поўнай упэўненасці, што высокімі галасавымі данымі валодаюць выключна неадукаваныя дзяўчаты, якія не ўмеюць нармальна кантактаваць, і з імі сорамна паказацца на людзях.
Атмасфера флірту спрыяе справе
Звыш 80 % жанчын і мужчын фліртуюць або фліртавалі са сваімі супрацоўнікамі. Пра гэта сведчаць найноўшыя сацыялагічныя даследаванні часопіса "Плэйбой".Дзве трэці жанчын і палова мужчын хоць бы адзін раз займаліся сэксам са сваімі калегамі.
Лічыцца, што мужчыны заўсёды ініцыююць службовыя раманы. Існуе меркаванне, што яны ўвесь час толькі пра тое і думаюць, як спакусіць жанчын, якія працуюць разам з імі. Гэта не зусім так.
Вось вынікі апытання "Плэйбоя": жанчыны ўдвая часцей, чым мужчыны, "знімаюць" сваіх калег-пачаткоўцаў супрацьлеглага полу з думкай пра сэксуальны кантакт.
З элегантнымі і дагледжанымі лэдзі маладыя мужчыны ахвотна займаюцца сэксам. Не забываючы пры выпадку паклапаціцца і пра сваю кар'еру. Жанчыны, зрэшты, пра яе таксама не забываюць: паводле статыстыкі, палова жанчын, якія маюць службовыя раманы, "спяць" менавіта з шэфамі.
Псіхолагі гавораць, што для многіх людзей сэкс на працы з'яўляецца эфектыўнай формай барацьбы са стрэсам. А ва ўсім вінаватая празмерная нагрузка — менавіта яна правакуе моцнае сэксуальнае жаданне.
Яшчэ адзін цікавы нюанс: сучасныя жанчыны, асабліва тыя, што працуюць нароўні з мужчынамі (а часам і больш за іх), становяцца ў сваіх сэксуальных адчуваннях падобнымі на прадстаўнікоў моцнага полу. Гэтыя жанчыны хутчэй узбуджаюцца і атрымліваюць аргазм нават без так званай уступнай гульні.
На думку сэксолагаў, людзі, якія шмат часу праводзяць разам, паняволі пачынаюць паглядваць адно на аднаго як на аб'ект сэксуальнага жадання. Згодна з апытаннем кампаніі "Дзюрэкс", пра тое, каб заняцца сэксам з калегам па працы, думае палова мужчын і трэць жанчын.
"Праца — гэта сэксуальна-ўзбуджальны від чалавечай дзейнасці. У пэўны момант офіс ператвараецца ў наймацнейшы афрадызіяк". Так лічаць амерыканскія псіхолагі, паведамляе Shkolazhіznі.ru.
У адну кампанію трапляюць звычайна людзі з роднаснымі інтарэсамі, здольнасцямі і досведам — гэта эмацыйна збліжае. А каб адпавядаць высокім патрабаванням сваіх працадаўцаў, спачатку дзеляць паміж сабой памяшканне офіса, а затым і ложак. Часцей за ўсё такое здараецца ў рэкламных і маркетынгавых агенцтвах, адвакацкіх канторах, медыя-рэдакцыях і рознага кшталту творчых арганізацыях. У цэлым — усюды, дзе час працы не нармуецца, а службовыя абавязкі і асабістае жыццё цяжка падзяліць.
Даследчыкі адзначаюць, што службовыя раманы забароненыя толькі на 10 % прадпрыемстваў ЗША. Эксперты гавораць: некаторыя працадаўцы нават задаволеныя, калі на фірме пануе атмасфера флірту. Быццам бы пры гэтым супрацоўнікі мацней звязаныя з фірмай, ахвотней праводзяць час разам і стараюцца як мага лепш праявіць сябе ў справе.
Маладыя партнёркі падсілкоўваюць мужчын энергіяй
Сэкс з маладзейшымі каханкамі прадаўжае мужчынам жыццё. Даследчыкі нямецкага Універсітэта Макса Планка на працягу 15 гадоў аналізавалі прычыны смяротнасці мужчын і прыйшлі да высновы, што верагоднасць ранняй смерці ў прадстаўнікоў моцнага полу зніжаецца на чвэрць, калі партнёрка маладзейшая на 15—17 гадоў.
Вучоныя сцвярджаюць, што маладыя палюбоўніцы ў літаральным сэнсе слова падсілкоўваюць энергіяй мужчын, якія з усіх сілаў спрабуюць заставацца "на вышыні" і пачынаюць весці актыўны лад жыцця. Гэта пазітыўна ўплывае на здароўе мужчын і прадаўжае ім жыццё.
Каментары