Апазіцыя сабрала тысячу чалавек на рэпетыцыю Плошчы
Людзі прайшлі да Цэнтрвыбаркама з патрабаваннямі.
19:21
Мітынг скончаны, Дашкевіч і Севярынец выказалі надзею пабачыць усіх 19 снежня, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, на Плошчы. Усе разыходзяцца.
19:18
Дашкевіч скандуе «Толькі — вера! Толькі — вера! Толькі -- вера!». Ён зазначыў, што сёння сабралася некалькі тысяч чалавек, а
Севярынец заявіў, што цяпер РТР вядзе прамую траснсляцыю падзей з Мінска.
[У Беларусі на беларускім аналагу канала -
19:16
Выступіў Віталь Рымашэўскі. Ён сказаў, што яму не патрэбна падтрымка Расіі і Захаду, а ён спадзяецца толькі на падтрымку людзей. Заклікаў усіх прыйсці ў чацвер, 25 лістапада, а
19:08
Ля помніка Леніну ідзе імправізаваны мітынг.
Мікола Статкевіч дзякуе ўсім, хто прыйшоў на акцыю.
«Я прымацую вашыя патрабаванні да шыльдаў Дома ўрада».
Папрасіў людзей застацца на месцы, а сам пайшоў з журналістамі і патрабаваннямі прымацоўваць іх да шыльды на браме Дома Урада.
Выступае Рымашэўскі.
19:06
Рымашэўскага і Статкевіча, натуральна, не пусцілі ў ЦВК — бо нікога няма на рабочых месцах. Людзі збіраюцца ісці да Дома ўрада, ён тут побач.
Тым часам на БТ выступае Саннікаў. Чытае па паперцы.
19:02
Дайшлі да брамы ЦВК, ад спецназаўцаў тут аж чорна.
18:56
Галава калоны дайшла да гатэля «Мінск».
18:49
Дайшлі да кінатэатра «Цэнтральны», наперадзе — Рымашэўскі, які раздае інтэрв’ю журналістам, Статкевіч і Дашкевіч. Някляеў сышоў.
18:44
Дайшлі да будынка КДБ, ДАІ ахоўвае парадак на праспекце, спыняючы машыны.
Супрацоўнікі спецслужбаў актыўна абмяркоўваюць, дзе перакрываць рух калоны.
У шэсці бярэ ўдзел каля тысячы чалавек.
Невядомыя жорстка збілі намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, паведамляе радыё «Свабода».
18:35
Калона прайшла ГУМ. Рымашэўскі думаў правесці калону па версе, але ДАІ сказала, што праходзіць варта падземным пераходам, абяцаўшы «зялёнае святло» на ходніках.
18:31
Людзі ідуць у бок Цэнтрвыбаркама перадаць рэзалюцыю з патрабаваннем дапусціць прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковыя камісіі, адмяніць датэрміновае галасаванне і забяспечыць празрысты падлік галасоў.
Наперадзе нясуць расцяжку «Саша, сыходзь».
Рымашэўскі ў гутарцы з карэспандэнтам НН зазначыў, што не баіцца санкцый з боку ЦВК.
Галоўнае, каб не ўжылі такія санкцыі, як да Ганчара, Захаранкі і Завадскага [якія зніклі без вестак], а астатняе — лухта, кажа В. Рымашэўскі.
18:25
Выступае Севярынец, ён захапляецца колькасцю людзей, што прыйшлі на Плошчу, кажа, што
18:20
Выступіў Віталь Рымашэўскі, які зазначыў, што прыйшоў час не чакаць лідараў, а самім станавіцца лідарамі і браць сітуацыю ў свае рукі, таксама заклікаў галасаваць на выбарах за БХД (то бок за сябе),
Уладзімір Някляеў зазначыў, што прыйшоў сёння на Плошчу не агітаваць, а таму, што тут сабраліся людзі, якія вераць у яго, якія ставілі за яго свой подпіс, падтрымліваюць яго. Прачытаў верш:«Я прыйшоў, каб Вы перамаглі».
18:10
Выступіў Зміцер Дашкевіч, ён зазначыў, што сёння —
«І прыйдзе час, і рана ці позна Лукашэнка адкажа за гэта», — сказаў Дашкевіч. Ён таксама «вынес апошняе кітайскае папярэджанне АРЛ.
Людзей усё более, прыйшоў Уладзімір Някляеў.
Прыкметна паболела сцягоў, з’явіліся таксама сцягі «Маладой Беларусі».
18:07
На прыступках Палаца прафсаюзаў выступае Віталь Рымашэўскі. Яго, дарэчы, падтрымаў былы палітвязень і бізнесовец Алег Клімаў, які назваў выступ Віталя па ТВ у панядзелак вельмі прыстойным.
Зараз на Плошчы каля 400 чалавек, людзі прыбываюць. На прыступках стаяць Рымашэўскі, Севярынец, Статкевіч і Зміцер Дашкевіч (лідэр Маладога Фронту)
18:00
Выступіў Павел Севярынец, які заклікаў усіх прысутных — каля 200 чалавек — гукаць «Жыве Беларусь!». Супрацоўнікі Мінгарвыканкама папярэдзілі Рымашэўскага аб адказнасці не дазволеную акцыю.
Той адказаў, што як жыхар Мінска, Рэспублікі Беларусь і патэнцыйны прэзідэнт ён можа сустракацца з выбарцамі дзе заўгодна, і неабавязкова на гэта атрымліваць чыноўніцкі дазвол.
З’явіўся на плошчы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.
17:52
На Плошчы ўзнялі каля 10 сцягоў — нацыянальных і БХД. Зараз сюды ідзе калона БХД (30 чалавек), якой кіруе Віталь Рымашэўскі. Яны стаяць на пераходзе.
Зараз на Плошчы ўсяго каля 100 удзельнікаў акцыі.
17:45
Па перыметры Кастрычніцкай плошчы ў Мінску стаяць людзі ў аднолькавых чорных куртках. Яны нікога не прапускаюць.
А
У двары за МакДональдсам — некалькі аўтазакаў і аўтобусаў з зацемненымі вокнамі.
На самой плошчы знаходзіцца каля 30 чалавек — удзельнікаў акцыі. Сярод іх — Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.
Шмат журналістаў, у тым ліку расійскіх. Таксама многа людзей у цывільных.
Каментары