13 студзеня — «Калядныя цары» ў Семежаве.
Турагенцтва «Дэльфін Груп» запрашае 13 студзеня ва ўнікальную вандроўку на «Калядных цароў» у Семежава. «Калядныя цары» — адзіны беларускі абрад, уключаны ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЭСКА.
Вандроўка ўключае ў сябе:
— магчымасць паглядзець і паўдзельнічаць у абрадзе «Калядныя цары» ў суправаджэнні знаўцаў мясцовых традыцый;
— наведванне цэнтра ткацтва ў Семежаве і каляднага кірмаша, дзе можна пакаштаваць традыцыйныя стравы мясцовых кулінараў;
— экскурсійнае абслугоўванне на маршруце;
— калядную вячэру;
— пачастунак (кава, гарбата).
Запісацца на вандроўку можна і трэба па тэлефоне +375297089518, +375447104368 (Алесь).
Праграма:
11.00 – ад’езд з Мінска;
14.00 – 16.00 – Калядны кірмаш (калядныя гульні, спартыўныя і забаўляльныя атракцыёны, бяспройгрышная латэрэя, выстава-продаж сувенірных вырабаў, выстава-дэгустацыя страваў нацыянальнай кухні, выступы народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, народнага ансамбля “Спадчына”, калектыва мастацкай самадзейнасці Быстрыцкага СДК, фальклорнага калектыва “Карані” Любанскага раёна);
16.00-19.00 калядны абрад “Цары”;
19.00 – калядная вячэра;
20.00 – ад’езд у Мінск.
ААТ «Дэльфін Груп» УНП191179886
Каментары