Масленка ў Строчыцах: спевы, гульні, цыганы з мядзведзем, чатыры гатункі бліноў...
16–17 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пройдзе Масленічны тыдзень.
16 сакавіка ўсе ахвочыя змогуць пабачыць праграму «Масленіца», падрыхтаваную гуртом Guda, паўдзельнічаць у экскурсіі па ўнікальным музеі народнай архітэктуры, пакаштаваць бліны чатырох гатункаў, пабачыць традацыйнае спаленне пудзіла зімы.
Святкаванне працягнецца 17 сакавіка праграмай, падрыхтаванай Музеем народнай архітэктуры. Квіток на нядзельную праграму (уключна з даездам) каштуе 120 тысяч рублёў.
Даведкі па тэлефонах: (17) 285 64 74; (29) 677 00 46.
Музей народнай архітэктуры і побыту месціцца каля вёскі Азярцо за аўтарынкам «Малінаўка» (7 км ад МКАД).
Масленічны тыдзень у Строчыцах — найлепшы спосаб адпачынку для ўсёй сям’і!
ТАА
Каментары