Цэнтр Міжкультурных Камунікацый «LinguaLand» быў заснаваны ў Мінску ў 2001 годзе і з гэтага часу ўпэўнена працуе на рынку адукацыйных паслуг Беларусі.
Сёння гэта адна з тых сталічных навучальных ўстановаў, што прапануюць паслугі еўрапейскага ўзроўню і ажыццяўляе паспяховае навучанне дзевяці замежным мовам: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, чэшскай, польскай, японскай і кітайскай.
Навучанне з выкарыстаннем перадавых камунікацыйных методык адбываецца паводле шматузроўневай сістэмы, якая адпавядае міжнародным стандартам.
Нашы перавагі:
– студэнты «Lingualand» штотыдня могуць наведваць дадатковыя бясплатныя заняткі з носьбітамі мовы з ЗША, Нямеччыны, Італіі для развіцця навыкаў вуснага маўлення, што дае магчымасць пазнаёміцца з менталітэтам і культурай народа, мова якога вывучаецца.
– практычныя заняткі вядуць кваліфікаваныя выкладчыкі з Беларусі, а таксама выкладчыкі-носьбіты англійскай, італьянскай, іспанскай, кітайскай і японскай моваў.
– «Lingualand» праводзіць падрыхтоўку да здачы міжнародных экзаменаў па англійскай мове – TOEFL, IELTS; нямецкай мове: DSH, TestDaF. Заняткі праводзяць высокапрафесійныя выкладчыкі, што спецыялізуюцца на падрыхтоўцы да дадзеных экзаменаў.
– для тых, хто даволі добра валодае англійскай ці нямецкай мовамі і жадае не толькі не забыць іх, але і ўдасканаліць свае моўныя ўменні, мы прапануем «Дыскусійны клуб для профі», пасяджэнні якога адбываюцца адзін раз на тыдзень.
Пачатак новага навучальнага семестру – першая палова лютага 2014 года.
Шчыра запрашаем!
Падрабязнасці на сайце www.lingualand.by
а таксама па тэлефонах:
+375(17)541-57-44,
+375(29) 160-14-05,
або напісаўшы на электорнную скрыню
[email protected]
ПВУП «Лінгвалэнд»
УНП 190893775
Каментары