Мова1919

Мова наша. Дадаткі да смартфона ці аплікацыі?

Нам тут собіла нядаўна натрапіць на адну спрэчку… Людзі спрачаліся, ці правільна праграмы да смартфонаў называць «дадаткамі». 

У спрэчных пытаннях найлепшы аргумент — аргумент ad verecundiam: «У слоўніку напісана так…», або яшчэ мацней, на маю думку, — «Янка Купала казаў так…». Чаму гэты аргумент я лічу наймацнейшым? Бо з Янкам Купалам не варта спрачацца. Ён быў такім майстрам слова, што толькі дзіву дацца ды за гарою пакланіцца. З прыкладамі мовы іншых паэтаў і пісьменнікаў — таксама лепей не спрачацца: яны майстры, ад якіх нам трэба пакорна вучыцца.

У выпадку са смартфонамі — хто вызначае «правільнасць»? Мы можам толькі выказаць сваё суб’ектыўнае стаўленне да таго ці іншага слова, якое яшчэ не ўгрунтавалася, не астоялася.

Лепей было б, каб сядзела недзе нейкая Рада беларускае мовы ды прапаноўвала фірмам новыя словы да новых з’яў, што тыя прыносяць на беларускі рынак. Але такое Рады пакуль няма. Таму людзям прыходзіцца выкручвацца неяк саматугам. А гэта ідзе цяжка і павольна. Але затое больш натуральным чынам.

Калі вяртацца да нашай канкрэтнай спрэчкі, то спрачацца, ці можна праграмы да смартфонаў называць дадаткамі, ці не — гэта, відаць, тое самае, што спрачацца, ці можна невялікую саву з чорнымі вачыма, што жыве ў нашых лясах, называць кугакаўкай. Вядома, можна. Гэта сава. Гэта кугакаўка. Так людзі называюць. Так біёлагі ў сваіх кніжках запісалі. Таксама і дадаткі да смартфона. Так, гэта праграмы, гэта дадаткі да стандартнага набору праграм у праграмнай абалонцы смартфона. Калі я памыляюся, то хай мяне паправяць інфарматыкі.

Вытворцы назвалі гэтую з’яву аплікацыямі — слова, што каранямі зыходзіць да лацінскага дзеяслова applico — «прыкладаць». Відаць, дыстрыб’ютары ў Расіі параіліся з мовазнаўцамі, як лепш перадаць гэтую з’яву па-руску, бо надта ж харошая гэтая калька — «приложение».

А з гэтага «приложения» мы ўжо неяк саматугам скляпалі наш «дадатак».

А што рабіць, калі ніхто не хацеў стаць нам у прыгодзе? Ані мовазнаўцы, ані дыстрыб’ютары ў Беларусі.

Думаю, так яно ўжо і астоіцца. Ну і няхай.

А калі ў нейкім коле закруціцца нейкая іншая версія і яны пачнуць канкураваць — хай сабе канкуруюць. Гэта ўсё натуральныя працэсы мовы. А мовазнаўцам трэба будзе потым усё гэта ў слоўнікі запісаць.

Каментары19

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →