Грамадства11

Расіянцы Марыі Рымар прад’яўлена абвінавачанне за словы пра тратыл

Затрыманай у аэрапорце Мінска грамадзянцы Расіі Марыі Рымар прад’яўленае абвінавачванне па артыкуле 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы).

Пра гэта паведаміла 15 ліпеня афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Пасля прад’яўлення абвінавачвання следства 13 ліпеня хадайнічала перад мінскім транспартным пракурорам аб змене ёй меры стрымання на заклад. Здаволіць хадайніцтва пракуратура адмовіла», — паведаміла Юлія Ганчарова ў фэйсбуку.

Прычыны, па якіх транспартная пракуратура адмовіла ў здавальненні хадайніцтва, Ганчарова не патлумачыла.

Прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Пётр Кісялёў сказаў, што «гэта рашэнне пракурора і ён яго можа не тлумачыць».

Марыя Рымар знаходзіцца ў мінскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага. Яе затрымалі 7 ліпеня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» падчас рэгістрацыі на рэйс Мінск — Масква. Паводле адваката, ёй не спадабаўся асабісты надгляд, і ў спрэчцы з супрацоўнікамі аэрапорта яна пажартавала, што ў яе сумцы тратыл. На гэтай падставе актывістку затрымалі, абвінавацілі ў «заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку» і распачалі супраць яе крымінальную справу.

Каментары1

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах22

Ярмошына расказала, як апазіцыя нібыта спрабавала яе падкупіць11

Андрэй Кашперскі здымае фільм жахаў «Суд мёртвых» па матывах беларускіх судоў2

Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні8

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі БПЛА пяты дзень гарыць нафтабаза2

У Бельгіі мясцовых жыхароў заклікалі не выкідаць елкі, а… з’есці іх. Прапанавалі нават стравы6

Швейцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Пуціна і Трампа па расійска-ўкраінскай вайне 3

Рэйс «Белавія» ў Санкт-Пецярбург праз надвор'е вяртаецца ў Мінск

Не пусціць у хату калядоўніка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Галоўнае
Усе навіны →