Свет11

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА

Найлепшы эстонскі канатаходзец Яан Роозэ зноў даказаў, што няма нічога немагчымага. 11 студзеня сусветна вядомаму спартсмену споўнілася 33 гады. Свой дзень нараджэння ён вырашыў адсвяткаваць незвычайным спосабам, піша Postimees.

Скрыншот відэа

Выступ Роозэ стаў часткай найбуйнейшага ў свеце мерапрыемства для інфлюенсераў. Выконваючы трук, Роозэ кінуў выклік гравітацыі і забаўляў гледачоў смелымі рухамі. Эстонскі канатаходзец не толькі перасоўваўся па канаце, але і ляжаў на ім і нават вісеў дагары нагамі.

Яан прайшоў па 100-метровым канаце, які быў нацягнуты паміж двума хмарачосамі ў Дубаі. Мужчына з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету па слэклайне — галіне эквілібрыстыкі, спецыялісты ў якой ходзяць па нейлонавай або поліэстэравай страпе. 

Канат быў працягнуты на вышыні 224 метра паміж вежамі Jumeirah Emirates Towers. У саміх вежах налічваецца 54 і 56 паверхаў. Канатаходзец прайшоў па страпе на вышыні арыентыровачна каля 45-га паверха, прычым у абодва бакі. Перформанс быў прымеркаваны да трэцяга саміту 1 Billion Followers Summit, прысвечанаму эканоміцы стваральнікаў кантэнту. 

У запісе Red Bull UAE было выстаўлена гэта відэа з подпісам: «Боязь вышыні не ўваходзіць у слоўнік Яана. Слэклайн паміж эмірацкімі вежамі ў Дубаі».

«Яан — машына! Гэта вар’яцтва, як заўсёды! Ты вар’ят!» — напісаў адзін з карыстальнікаў.

«Калі глядзіш, калені пачынаюць дрыжаць», — дадаў іншы.

«Брава, чэмпіён!» — пахваліў спартсмена каментатар на італьянскай мове.

Гэта далёка не першы раз, калі спартсмен кідае выклік гравітацыі. Улетку мінулага года ён прайшоў па страпе даўжынёй 3600 метраў паміж мацерыковай часткай Італіі і востравам Сіцылія, пераадолеўшы дыстанцыю амаль за тры гадзіны.

На жаль, прыблізна за 100 метраў да канца трука ён страціў раўнавагу. А мінулай зімой Яан стаў першым у свеце чалавекам, які праскочыў па нацягнутай страпе над абледзянелым вадаспадам Валастэ.

Каментары1

  • :/
    13.01.2025
    я б так не змагла - кепская здольнасць трыымаць рооўнаавагу )

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення3

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя распавяло, колькі каштуе выезд хуткай дапамогі і дзень пацыента ў бальніцы2

Ён быў першым беларусам на «Еўрабачанні» і зоркай, якую ведала ўся краіна — Міхаіл Фінберг14

Ці сапраўды варта класціся спаць раней?2

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў12

Вайсковы білет, знойдзены ў палоннага паўночнакарэйца, выпісаны на рэальнага тувінца2

Беларусы выказалі найбольшую ахвоту наведваць тысячагадовы іспанскі замак3

«Мексіканскі заліў выказаў намер перайменаваць Дональда Трампа». Найлепшыя твіты тыдня8

Самалёт расійскай авіякампаніі зламаўся падчас рэйса. Ён такі ўжо чацвёрты з пачатку года1

«Шахед» пад Гомелем мог быць збіты расійскай СПА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення3

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

Галоўнае
Усе навіны →