Грамадства2323

Ханок: Ніякіх судоў не будзе

Народны артыст Беларусі, вядомы кампазітар Эдуард Ханок вырашыў не падаваць у суд на Ядвігу Паплаўскую і Анатоля Ярмоленку.

Фота: sputnik.by

— Ніякіх судоў не будзе! — цвёрда сказаў Эдуард Сямёнавіч «Беларускаму партызану». — Я якраз сёння сустракаўся з адвакатам і ён патлумачыў, што нашы суды яшчэ проста не гатовыя разглядаць падобныя справы. Як грамадзянін Расіі я мог бы звярнуцца ў расійскі суд, але, як патлумачыў мне адвакат, пазовы прымаюць па месцы жыхарства адказчыка.

Уся гэтая сітуацыя і каментары некаторых артыстаў вельмі нагадваюць мне скандал з ружовай кофтачкай і Філіпам Кіркоравым. Сутнасць простая: людзі, набіраючы папулярнасць, пачынаюць хаміць і працаваць на публіку, як цяпер гэта робіць спадарыня Паплаўская.

Не я вінаваты ў тым, што здарылася. Яна сама сабе перакрыла кісларод. Калі б яна прапанавала яшчэ раз спакойна, без істэрык абмеркаваць гэтую сітуацыю, я ўпэўнены, што мы выпілі бы па філіжанцы гарбаты і знайшлі б агульную мову. А тое, што адбываецца сёння …

Адным словам, у суд я дакладна не пайду. Але забарону на выкарыстанне сваёй музыкі не здымаю. А будуць парушаць - будзем разбірацца.

Многія папракаюць мяне, што, маўляў, я задумаў увесь гэты скандал з-за грошай. Але я даволі забяспечаны чалавек. І калі б артысты мне заплацілі нейкія грошы, то я не прысвоіў б іх сабе, а пералічыў бы дзецям, хворым на анкалогію. Пытанне было не ў грашах.

Я рады, што падняў пытанне з парушэннем маіх аўтарскіх правоў, што яно выклікала вялізны рэзананс. Многія артысты тэлефануюць і падтрымліваюць мяне. Спадзяюся, гэта дапаможа ўдасканаліць наша заканадаўства ў гэтай сферы.

Каментары23

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →