З 29 ліпеня да 11 жніўня ў Мінск вяртаецца Vulica Brasil. Так, дзякуючы гэтай ініцыятыве наша сталіца выглядае не такой шэрай. А мінчукі могуць ганарыцца Кастрычніцкай (менавіта вуліцай).
Сёлета мастакі з «Вуліцы» дададуць Мінску новых фарбаў. Прыходзьце паглядзець, як будуць «апранаць» суровыя сталічныя будынкі ў новыя ўбранні.
Фестываль працягне пераўтвараць мінскія вуліцы ў мастацкія галерэі. А скончыцца гэта ўсё тусовачкай, на якую вас таксама клічуць. Калі? 10—11 жніўня.
З гэтай нагоды Кастрычніцкую (у сэнсе вуліцу) зробяць пешаходнай. Абяцаюць вялікую колькасць пляцовак актыўнасцяў і chill-зон.
Фестываль адбудзецца ўжо ў 5-ы раз. Што і як было раней, можаце пачытаць (або проста паглядзець, гэтага хопіць) тут:
Vulica Brasil: як дзякуючы фестывалю Мінск перастаў быць шэрым
Фарбы і атмасфера Vulica Brasil. Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна
Новыя графіці ад Vulica Brasil і іх адрасы
Бразільскія мастакі размалявалі вагон мінскага метро
Што: Vulica Brasil
Дзе: Мінск, вуліца Кастрычніцкая
Калі: Праект: 29 ліпеня — 11 жніўня,
Тусовачка — 10—11 жніўня.
Каментары