Грамадства66

Віталь Шкляраў з'ехаў за мяжу. Пра яго вызваленне кіраўнік Дзярждэпа ЗША гаварыў з Лукашэнкам

Як стала вядома Tut.by, паліттэхнолаг Віталь Шкляраў пакінуў межы Беларусі. 24 кастрычніка вызваленне Віталя, у якога ёсць і амерыканскі пашпарт, абмяркоўвалі па тэлефоне Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Дзярждэпа ЗША. Майк Пампеа заклікаў да поўнага вызвалення і дазволу на неадкладны выезд з Беларусі Шклярава, які з'яўляецца фігурантам «справы Ціханоўскага». Сам Віталь яшчэ да затрымання заяўляў, што не быў кансультантам Сяргея Ціханоўскага і ніколі не працаваў на яго.

Як пазней пракаментаваў гэтую інфармацыю Tut.by адвакат Віталя, следства па крымінальнай справе не скончана.

— Мы напісалі хадайніцтва аб дазволе на выезд, яго задаволілі, таму Віталь з'ехаў адразу да сям'і і паправіць сваё здароўе пасля перанесенага каранавіруса, — растлумачыў Антон Гашынскі. — Маці засталася лячыцца ў Мінску, знаходзіцца ў шпіталі, Віталь вернецца ў Мінск, таму што насамрэч нічога не змянілася — Віталь ўсё яшчэ пад следствам і падпіскай пра неразгалашэнне. Тое, што задаволілі хадайніцтва аб дазволе на выезд, безумоўна, следства званка Пампеа. Менавіта вызваленне Віталя было асноўнай мэтай і прычынай званка.

Віталь Шкляраў, ураджэнец Гомеля, жыў у ЗША.

Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў пасольстве ў Кіеве. У Шклярава ў сувязі з гэтым ёсць амерыканскі дыппашпарт.

Віталь Шкляраў быў затрыманы 29 ліпеня ў Гомелі, куды ён прыехаў наведаць маці. Амаль тры месяцы ён знаходзіўся ў следчым ізалятары № 1 на Валадарскага.

Каментары6

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →