У БДУ задумалі ўстанавіць два чырвона-зялёныя сцягі на даху карпусоў. Цана пытання — 13 800 рублёў
У БДУ плануюць на будынках двух карпусоў усталяваць дзяржаўныя сцягі. Інфармацыю, у якой указаны прыблізны кошт работ, апублікавалі на сайце дзяржаўных закупак.
Прапанова была размешчаная на сайце ў аўторак, 1 снежня. У ім сцягі мяркуецца ўсталяваць на галоўным корпусе (пр. Незалежнасці, 4), а таксама на будынку, дзе знаходзіцца журфак і факультэт філасофіі і сацыяльных навук (Кальварыйская, 9).
Прыблізны кошт работ — 13 818 рублёў. У крыніцы фінансавання ўказаныя ўласныя грашовыя сродкі.
Прапановы па праекце перастануць прымаць 14 снежня.
Каментары