На філфаку БДУ новы дэкан — Сяргей Важнік. З чым звязаныя кадравыя перастаноўкі
1 красавіка ў БДУ адбылося афіцыйнае прадстаўленне новага кіраўніка філфака. Замест Івана Роўды, які ўзначальваў факультэт з 2002 года, на пасаду дэкана прызначылі Сяргея Важніка, былога дэкана факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Хадзілі чуткі, што перамены могуць быць звязаныя з лаяльнасцю былога дэкана да студэнтаў з актыўнай грамадскай пазіцыяй. Сам Іван Роўда аспрэчвае гэта ў каментары «Нашай Ніве».
«Проста трэба даць дарогу маладзейшым. Усё ж амаль чвэрць стагоддзя ўзначальваў факультэт — вялікі тэрмін. Пры гэтым я застануся загадчыкам кафедры рускай мовы, буду выкладаць на факультэце і займацца навуковай працай. Калі б прычыны майго змяшчэння былі звязаныя з палітыкай, я б увогуле не застаўся на факультэце», — распавёў экс-дэкан.
Каментары