Спектакль мелі паказаць у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 26 красавіка, на 35-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак людзі, якія ўжо набылі квіткі ў РТБД, пачалі атрымліваць паведамленні ад білетнага аператара пра замену спектакля, піша «Радыё Свабода».
Прычыну купцам не растлумачылі, сказаўшы толькі, што квіткі на гэты дзень будуць дзейныя і на спектакль, якім замянілі «Чарнобыльскую малітву». Паказваць будуць «Кар'еру доктара Рауса».
«Чарнобыльская малітва» пастаўлена па аднайменным творы нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Рэжысёр — Валер Анісенка. Драма складаецца з сімвалічных маналогаў і апавядае пра чарнобыльскую трагедыю.
Каментары