Пра гэта ён напісаў у лісце ад 10 кастрычніка, копія якога ёсць у БелаПАН.
Сяргей Ціханоўскі напісаў: «Піша табе кіраўнік «банды», якому пагражае каля 15 гадоў. Мае злачынствы жудасныя, я злачынна-сумленны, злачынна спачуваў людзям, злачынна-добры. Мае дзеянні справакавалі іншых «бандытаў», што выклікала сотні крымінальных спраў і дзясяткі тысяч адміністрацыйных. […] Гэтыя дзеянні прычынілі шкоду на 3,6 мільёна рублёў. Тыя 900 тысяч даляраў, якія знайшлі ў доме ў маці, мне не прад'явілі [на судзе]. А проста забяруць у кошт шкоды».
«Дзе я быў роўна год таму, 10 кастрычніка?» — напісаў Ціханоўскі, магчыма, маючы на ўвазе сустрэчу ў гэты дзень палітвязняў з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ.
У канцы кастрычніка ў Гомелі чакаецца вынясенне прысуду блогерам Сяргею Ціханоўскаму, Уладзіміру Цыгановічу, Ігару Лосіку, аператару Арцёму Сакову, мадэратару сацсетак Дзмітрыю Папову, палітыку Мікалаю Статкевічу. Суд на імі пачаўся ў канцы чэрвеня.
Сам Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая 2020 года ў Гродне.
Каментары