«Цешыць кожны новы дзень майго жыцця». Палітзняволеная Марыя Калеснікава пра добрае ў 2021-м
«Радыё Свабода» звярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на адно пытанне: «Што Вас парадавала/прымусіла ўсміхнуцца ў 2021-м?». Такім чынам паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і светлага ў змрочным годзе беларускай гісторыі.
«Цешыць кожны новы дзень майго жыцця. Нават у турэмнай клетцы мой свет — гэта выдатныя, дарагія мне людзі, якія хоць і далёка, але побач са мной, гэтае вялікае, вечнае мастацтва, музыка, кнігі, добрыя лісты і любоў. Я дакладна ведаю, што гэтыя дзіўныя часы скончацца, а ўяўляеце, якія мы будзем шчаслівыя бачыць і абдымаць адно аднаго?» — адказала яна.
Кіраўнік штаба Віктара Бабарыкі на выбарах Марыя Калеснікава была асуджаная 6 верасня 2021 года на 11 гадоў калоніі. Яна была затрыманая 7 верасня 2020 года.
Каментары