Украінцы набылі прарыўны спадарожнік на грошы з Байрактараў. Расказваем, якія перавагі ён ім дае і як працуе
Фонд Сяргея Прытулы здолеў дамовіцца з кампаніяй ICEYE, якая з'яўляецца сусветным лідарам па здымках зямной паверхні ў мікрахвалёвым дыяпазоне. Расіяне такой тэхналогіяй не валодаюць — і наўрад ці будуць.
Згодна з кантрактам, УСУ атрымаюць доступ да выкарыстання аднаго са спадарожнікаў кампаніі ICEYE для рэгіёна. Таксама ICEYE дае доступ да інфраструктуры спадарожнікаў кампаніі і архіву здымкаў. Пры гэтым ад украінскай арміі не патрабуецца тэхнічных навыкаў, бо ўсю працу па здымцы і расшыфроўцы здымкаў бярэ на сябе кампанія. Але ў чым перавага гэтых спадарожнікаў і што за кампанія ICEYE?
ICEYE
Кампанія ICEYE родам з Фінляндыі і заснаваная ў 2014 годзе. У 2015 годзе яны даказалі, што іхні метад здымак у мікрахвалёвым дыяпазоне дапаможа сачыць за небяспечнымі ільдамі, а ў 2018 годзе запусцілі першы спадарожнік.
На сённяшні дзень кампанія ICEYE кіруе 21-м касмічным апаратам і найбуйнейшым у свеце флотам камерцыйных спадарожнікаў, якія здымаюць зямлю ў мікрахвалёвым дыяпазоне.
У чым іх перавага?
У любы момант часу вялікая частка Зямлі пакрыта аблокамі або там ноч. Да прыкладу, прыкрытыя аблокамі выявы проста сапсаваныя.
Сканаванне ў мікрахвалёвым дыяпазоне дазваляе атрымліваць выявы, не зважаючы на гэтыя акалічнасці, а таксама паказаць некаторыя рэчы праз перашкоды, бачныя ў аптычным дыяпазоне. Пры гэтым спадарожнікі ICEYE могуць атрымаць выявы з разрозненнем да 25 сантыметраў на піксель і максімальным памерам у 100 на 100 кіламетраў (тады дакладнасць будзе меншай).
Усё гэта дазволіць УСУ атрымліваць больш інфармацыі пра змяненні на мясцовасці, разгледзець не толькі любую тэхніку, але часта і колькасць асабовага складу ворага, што сапраўды вельмі ўзмоцніць украінскую разведку. Акрамя таго, такія спадарожнікі здольныя адшукаць схаваныя рэзервы ворага і дапамогуць у навядзенні ўкраінскай артылерыі і авіяцыі.
Як працуе такі метад здымак зямной паверхні і якія яшчэ ў яго перавагі?
Насамрэч, метад, які называецца SAR (радыёлакацыйнае сканаванне апертуры) нічога не «фатаграфуе» у прывычным сэнсе — то бок, не атрымлівае ніякай інфармацыі, бачнай вокам. Фактычна, антэна скануе паверхню і выява атрымліваецца за кошт таго, што радар з антэнай рухаецца і паслядоўна запісвае інфармацыю пра аб'ект. Груба кажучы, гэта не аптычная выява, а серыя адлюстраваных ад нейкага аб'екта эха-сігналаў.
Акрамя ўсяго іншага, метад мае яшчэ шэраг пераваг:
Высокае разрозненне здымкаў незалежна ад адлегласці. Разрозненне не залежыць ад таго, наколькі далёка датчык знаходзіцца ад зямлі.
Пераменнае разрозненне і ахоп у прасторы. Магутнасць выпраменьвання SAR кантралюецца электронікай, і ёй можна маніпуляваць для змены разрознення і ахопу. Спадарожнікі дазваляюць як атрымаць дэталёвую выяву невялікай плошчы (у некалькі квадратных кіламетраў з разрозненнем да 25 сантыметраў на піксель), гэтак і аглядную выяву вялікага ўчастка зямлі з невялікім разрозненнем (да квадратаў 100 на 100 кіламетраў з разрозненнем у метры на піксель).
Дакладная геалакацыя. Спадарожнік дазваляе атрымліваць геаданыя кожнай кропкі выявы з высокай дакладнасцю, да метраў і доляў метраў.
Стварэнне выяваў для розных мэтаў. Тое, што здыманне з'яўляецца цалкам кантраляваным, дазваляе фармаваць выявы розных тыпаў. Да прыкладу, сінтэзаваць выявы, якія падкрэсліваюць нейкія незвычайныя рэчы і рух на здымку, паказваюць дакладныя мадэлі рэльефу, а таксама выявы, якія наглядна адлюстроўваюць змены на паверхні зямлі.
Чаму такі метад не можа цалкам замяніць звычайныя здымкі?
Негледзячы на шэраг перавагаў, метад мае і недахопы. Да прыкладу, не дазваляе атрымаць інфармацыю пра колер на паверхні зямлі і некаторыя асаблівасці паверхні.
Таксама такі метад падыходзіць толькі для знаходжання цэляў, якія не рухаюцца, або рухаюцца марудна — іначай сігнал будзе занадта моцна рассейвацца і будзе неінфарматыўным. Праз асаблівасці метаду таксама частка інфармацыі губляецца.
Пытанні ёсць і па хуткасці, бо спадарожнік або некалькі спадарожнікаў мусяць паслядоўна зняць і апрацаваць атрыманыя выявы.
Карацей кажучы, метад не замяняе, а дапаўняе звычайныя метады, якімі карысталіся УСУ, але дае ім вялікую перавагу. І грошы на гэта сабралі самі ўкраінцы.
Каментары
данных созвездия спутников. Даже когда истечет оплаченный срок доступа к
базе данных, сам спутник остается в полной собственности Украины, пока
будет работать на орбите." "Также, согласно договору, спутник застрахован: если с ним что-нибудь
произойдет до истечения гарантированного срока эксплуатации,
компания-продавец обязуется предоставить украинской стороне идентичный
спутник." В общем, откройте источник и прочитайте сами.