Факультэт журналістыкі БДУ ў новым навучальным годзе адмовіцца ад «міжнароднай журналістыкі». Паводле прэс-службы Мінадукацыі, падрыхтоўка будзе весціся толькі па дзвюх спецыяльнасцях: «журналістыка» і «інфармацыя і камунікацыя».
«Аптымізацыя звязана з прывядзеннем у адпаведнасць з агульнадзяржаўным класіфікатарам Беларусі «Спецыяльнасці і кваліфікацыі», — тлумачаць у Мінадукацыі.
Студэнты спецыяльнасці «журналістыка» змогуць абраць профіль падрыхтоўкі:
— аўтарская журналістыка і блогінг;
— лічбавыя медыяплатформы;
— журналістыка і інфармацыйная бяспека;
— дзелавая журналістыка і бізнэс-камунікацыі;
— навуковая журналістыка.
На спецыяльнасці «інфармацыя і камунікацыя» прапануюць такія кірункі:
— палітычная камунікацыя;
— маркетынгавыя камунікацыі;
— рэклама і PR;
— інтэрнэт-камунікацыі.
Першыя два гады студэнты будуць вывучаць базавыя дысцыпліны, а з трэцяга пойдзе падзел на групы з улікам выбранага профілю.
Каментары