Рыбак вылавіў самага вялікага сома ў свеце. Яго даўжыня амаль тры метры
Алесандра Б'янкардзі з Італіі цяпер можа ганарыцца сваім і, імаверна, сусветным рэкордам. Яму ўдалося злавіць сома амаль трохметровай даўжыні.
Па словах Алесандра, ён рыбачыў на лодцы на рацэ По ў паўночнай Італіі. «Я быў зусім адзін, калі сутыкнуўся з самай вялікай рыбай, якую калі-небудзь бачыў у сваім жыцці», — сказаў ён.
Алесандра злавіў еўрапейскага сома на спінінг. Барацьба з гіганцкай рыбай працягвалася каля 40 хвілін, пакуль рыбаку не ўдалося выцягнуць сома на бераг, піша Delfi.
Даўжыня склала 285 сантыметраў. Калі перавышэнне папярэдняга рэкорду на чатыры сантыметры будзе пацверджанае дакументальна, улоў Б'янкардзі стане сусветным рэкордам.
Пасля фотасесіі з трафеем італьянец адпусціў рыбу ў раку.
Б'янкардзі — прафесійны лавец самоў у кампаніі MadCat Fishing, ён займаецца гэтым ужо 23 гады. «Гэты монстар — вынік 23 гадоў напружанай працы», — каментуюць поспех яго калегі.
Еўрапейскі сом (Silurus glanis) — буйны від сома, які жыве на шырокіх тэрыторыях Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы ў басейнах Балтыкі, Чорнага і Каспійскага мораў. Завезены ў Заходнюю Еўропу як каштоўная спартыўная рыба, цяпер сустракаецца ад Вялікабрытаніі да Казахстана і Кітая і да Грэцыі і Турцыі. Прэснаводная рыба адрозніваецца шырокай плоскай галавой і шырокім ротам. Еўрапейскі сом можа пражыць да 50 гадоў.
Каментары
адпусціў... дык яна ж паранена і шакавана
ці доўга гэты стары сом пасля такога пражыве?