Культура55

Украінскі спявак выступіў у Вялікім тэатры ў Мінску 

Запрошаны артыст Ігар Анішчанка выканаў вядучую партыю ў оперы «Севільскі цырульнік», якую паставіў італьянскі рэжысёр.

Фота: сацсеткі Анішчанкі

Ва Украіне адэсіт Ігар Анішчанка скончыў Адэскую юрыдычную акадэмію, а паралельна вучыўся ў кансерваторыі.

У 2016-м Ігар атрымаў запрашэнне ад дырэктара Венскай оперы. 22-гадовы хлопец з'ехаў у Аўстрыю, дзе служыў салістам. На той момант ён быў самым маладым салістам у Венскай оперы.

Ігар Анішчанка гастраляваў у Італіі і Японіі з дырыжорам Рыкарда Муці. Выконваў галоўную ролю ў «Вяселлі Фігара» Моцарта на сцэне Муніцыпальнага тэатра Санцьяга дэ Чылі, у 2017 годзе ўдзельнічаў у пастаноўцы оперы «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Шастаковіча на Зальцбургскім фестывалі.

У 2020-м праспяваў Фігара ў «Севільскім цырульніку» Расіні на сцэне Оперы Тэль-Авіва.

У сакавіку 2022 года выканаў галоўную партыю ў сусветнай прэм'еры оперы «Мы» паводле аповесці Яўгена Замяціна кампазітара Антона Лубчанкі ў тэатры Рэгенсбурга, Германія.

У лютым 2023-га спявак прыязджаў выступаць у Варонежскі тэатр оперы і балета, удзельнічаў у оперы «Іаланта».

Пра выступленне ў мінскім Вялікім тэатры оперы і балета адэсіт напісаў у фэйсбуку. У пастаноўцы «Севільскі цырульнік» Анішчанка выканаў галоўную партыю. 

Фота: скрын з сацсетак Ігара Анішчанкі

Паставіў оперу рэжысёр з Італіі Альда Тарабела і мастак Энрыка Мусеніч, якія таксама, нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі і вайну, прынялі запрашэнне беларускага опернага тэатра. 

«Наша Ніва» некалькі дзён таму звярнулася да Анішчанкі па каментар наконт яго выступу на мінскай сцэне, але адказ на момант публікацыі не атрымала.

Фота: bolshoibelarus.by

З лета 2020 года больш за 1000 дзеячаў беларускай культуры сутыкнуліся з рэпрэсіямі, мінімум 90 чалавек у гэты момант знаходзяцца за кратамі.

Такую статыстыку прыводзіць Беларуская рада культуры.

Са жніўня 2020 года з Вялікага тэатра былі звольненыя «за палітыку» знакавыя артысты і музыкі: саліст оперы Ілья Сільчукоў, галоўны канцэртмайстар Рэгіна Саркісава, галоўны дырыжор Вячаслаў Воліч, дырыжор Андрэй Галанаў, скрыпачка Ала Джыган, альтыстка Аляксандра Пацеміна.

Чытайце таксама: 

Італьянскі рэжысёр прыехаў у Мінск паставіць оперу, нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі ў краіне

«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні

Вера Палякова-Макей расказала, колькі ў ТЮГу спектакляў на беларускай мове

Фільм «II» рэжысёркі Улады Сяньковай можна паглядзець у анлайн-кінатэатры беларускага кіно Vodblisk

Каментары5

  • Сугестыя
    12.06.2023
    НН, вы павинны перастаць писаць пра беларусь праз палитычныя рэпрэсии, перасьледы журналистау, звальненни. Вы не маеце маральнага права асьвятляць беларуския падзеи, гэта амаральна. Ад каментароу гарбацэвич, выпускник баранавицкага университэта, адмовиуся. Пачнеце працаваць у вольнай беларуси.
  • Стары змагар
    12.06.2023
    Дык ён ні пры чом, як і 90% тутэйшых беларусаў ні пры чом, калі з Гамялька бамбяць, не? Альбо гэта "другое"?
  • Грэбаны сорам
    12.06.2023
    Замест таго, каб радзіму абараняць, прыехаў забаўляць рэжым, які спрыяў уварванню ва Ўкраіну і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад5

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Усе навіны →
Усе навіны

Тыкток у захапленні ад працавітасці гэтага беларуса: два гады ён біўся над тым, каб вывесці ідэальную «салодкую бульбу»7

На праспекце Машэрава ў Мінску моцна сутыкнуліся два аўтамабілі ВІДЭА

Паказалі, як будуць выглядаць будучыя станцыі метро ў Зялёным Лузе ФОТЫ3

Карпенка абвінаваціў Бондараву і кампанію ў нацыяналістычных выпадах. Яны патрабавалі дадаць у бюлетэні рускую мову14

Мэл Гібсан: Мой дом згарэў у Лос-Анджэлесе, а нашыя падаткі пайшлі на гель для валасоў губернатара Каліфорніі7

Кадыраў прайграў вайну за Wildberries: расійскі суд пакінуў кампанію за заснавальніцай

Экс-гулец чэмпіянату Беларусі пераходзіць у «Манчэстэр Сіці»1

«12 гадоў таму працаваў у МНС — значыць, лаяльны да ўладаў». Як беларус судзіцца за права жыць з сям’ёй у Літве5

«Бабарыку вы не выратуеце, дапамажыце бяздомным жывёлам». Блогер Шабуцкі ідзе з палітыкі ў стэндаперы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад5

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Галоўнае
Усе навіны →