Меркаванні44

«Катаванні, праз якія прайшлі людзі, нечаму служаць». Кшыштаф Занусі разважае пра беларускі 2020 год і мастацтва ў часы рэпрэсій

На мінулых выходных у Варшаве адбыўся нефармальны з’езд беларускіх кінематаграфістаў. На яго з’ехалася некалькі дзясяткаў культурных дзеячаў, якія цяпер жывуць у розных краінах. У межах падзеі адбылася творчая сустрэча з Кшыштафам Занусі — класікам сусветнага кінематографа, які паўплываў на фармаванне так званага «кіно маральнага неспакою» і на польскую культуру ў цэлым. «Еўрарадыё» апублікавала найбольш цікавыя вытрымкі з яго выступу.

Кшыштаф Занусі. Фота: Belarusian Filmmakers Network

Стаўленне да пратэстаў 2020 года і рэпрэсій

Разумееце, гісторыя гвалту заўсёды падобная. І заўсёды трагічная. Тут трагічныя абставіны ў тым, што не было раўнавагі сілаў [улады і грамадства]. Сілы рэпрэсій былі мацнейшыя, глыбінныя, з улікам падтрымкі суседа [Расіі].

Мы гэта ў Польшчы таксама перажылі. У нашай гісторыі было некалькі няўдалых паўстанняў. Як сёння сказалі б: «На жаль, гэтае паўстанне было без перамогі». Але пры гэтым кажуць: каб атрымаць вынік, трэба страціць трохі крыві.

Таму я думаю, што пралітая вамі кроў, катаванні, праз якія прайшлі людзі, нечаму служаць. Гэта зробіцца міфам сучаснай Беларусі. Як Майдан зрабіўся міфам [сучаснай] Украіны. Гэта не дарма ўсё адбылося. Але цяжка глядзець, колькі людзей пры гэтым пацярпела.

Ці можа досвед польскіх рэжысёраў часоў «Салідарнасці» быць карысным для беларускіх аўтараў сёння?

Гэта ўвогуле непараўнальныя часы. У Польшчы 80-х гадоў, падчас «Салідарнасці», працаваць было цяжка, бо было ясна, што немагчыма закранаць сучасныя сюжэты. Першым гэты прынцып зламаў Кшыштаф Кіслёўскі. Але доўгі час многія людзі ў апазіцыі лічылі, што гэта няправільна. Тады можна было рабіць гістарычныя карціны, бо яны не заходзілі ў прастору сучаснага выказвання.

Я сам у тыя часы зняў ваенны фільм «Год спакойнага сонца». І тое ўлады былі гэтым фактам раздражнёныя. Толькі раздражнёныя, не больш за тое. Але яны не маглі нічога выразаць, бо не кантралявалі працэсу мантажу — негатыў фільма ад самага пачатку захоўваўся ў Берліне.

Таму мы маглі хоць неяк хітрыць, а ў вас, я бачу, гэта ўжо немагчыма. Рэпрэсіі такія моцныя, што я не магу ўявіць, што можна ўвогуле рабіць у такіх умовах, на што ёсць дазвол.

Магчыма, ёсць шанец здымаць казкі, якія дапамогуць дзецям адчуць сябе беларусамі. Але і тут, баюся, абмежаванні будуць такімі, што ўрэшце стане зразумела, што праца не каштавала высілкаў.

Пра што здымаць кіно ў эміграцыі

У вас няма выйсця. Вы вымушаныя рабіць стужкі, якія павінны чапляць як беларускага, так і замежнага гледача. Праз гэта выключаецца вялікая колькасць тэмаў. І шмат што залежыць выключна ад вашага светапогляду, як вы ўспрымаеце чалавека — як істоту, якая мае жаданне падняцца вышэй духам над сваёй прыродай, ці вы глядзіце на яго больш абстрактна, як гэта робіць сацыёлагі. Што натоўп заўжды дурны, нічога не хоча і не патрабуе. Або вы глядзіце на яго як страшная руская прапаганда, якая разважае, ці патрэбная рабу воля. Я думаю, што патрэбная. А яны лічаць інакш. І ўсё залежыць ад вашага светапогляду, ад вашай уласнай жыццёвай пазіцыі.

Ці трэба выдаткоўваць грошы на культуру падчас вайны

Ведаеце, калі падчас [Другой сусветнай] вайны на Радзе міністраў прагучала прапанова скараціць грошы на падтрымку культуры, каб больш вылучыць на войска, [прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі] Уінстан Чэрчыль, класік замежнай палітыкі XX стагоддзя, адказаў: «А што мы будзем абараняць, калі не будзе культуры?» І гэтыя словы трэба ўвесь час паўтараць палітыкам на вялікіх сустрэчах, яны гучаць моцна.

І гэта праўда. Калі не будзе Беларусі, тады і беларускія палітыкі не будуць патрэбныя. Беларусь будзе толькі тады, калі будзе мець сваю культуру. І таму на яе таксама патрэбныя грошы.

Не мусіць стаяць выбару, што важнейшае: ногі ці рукі. І тое, і другое трэба падтрымліваць: культуру і [паліт]вязняў. Толькі трэба правяраць, наколькі праект, на які вы выдаткоўваеце грошы, надзейны. І мець адвагу прымаць няпростыя рашэнні. Таму што калі ўсе згодныя, каб твор з’явіўся, значыць, ён сярэдні, кампрамісны. А калі ён сапраўды выбітны, значыць, ён адным падабаецца, а іншым — не.

Ці патрэбнае кіно і культура падчас вайны і вялікіх катастроф

Тут можа быць толькі прагматычны адказ.

Трэба паказваць карціны, якія будуць доказамі, што такое кіно трэба здымаць. Вы ведаеце, чым чалавек адрозніваецца ад іншых істот? Як ні дзіўна, здольнасцю да аповеду.

У маім доме жыве восем сабак. Сярод іх няма ніводнага, які ведае пра жыццё свайго дзеда. Таму што няма механізма перадачы досведу. Сабакі не ведаюць, што адбылося дзесяць гадоў таму, бо ніхто ім пра гэта не раскажа. Сабакі брэшуць, але апавесці нічога не здольныя.

А мы ведаем, што адбывалася ў часы жыцця Шэкспіра, Гамера, Сервантэса. Мы шмат ведаем пра тое, што адбывалася да нашага з’яўлення. І таму аповед чалавецтву неабходны. Але як ён будзе стварацца, якім чынам, пра што апавядаць — гэта іншае пытанне.

Грамадства развіваецца дзякуючы элітам, а не масам. Толькі марксісты лічаць, што народныя масы самыя рашучыя. Гэта няпраўда.

У новай культуры ёсць тэрмін «трэндсэтар» — лідар меркаванняў, які рухае масы наперад. Праўда, звычайна атрымліваецца інакш: грамадства крочыць назад. Але, так ці інакш, у гэтым працэсе важную ролю грае аповед, павярхоўны ці глыбокі. Без яго чалавецтва не зможа далей існаваць, бо не будзе ведаць пра жыццё іншых, мінулых пакаленняў.

Таму, калі мае стужкі глядзяць у трамваі на тэлефоне, я ўдзячны, што хаця б так новыя пакаленні з імі знаёмяцца. Бо маглі б зусім не глядзець.

Каментары4

  • Зб-я.
    23.08.2023
    Нiчому яны не служаць як толькi доказам таму, што за свабоду трэба ваяваць са зброяй у руках.
  • Не паймеш
    23.08.2023
    Кшыштаф, на жаль, усё гэтыя людзі ваявалі упраць Лукаша і толькі, а не за Беларусь. Пазьней яны прыдуць і па вас...
  • Вероятный
    23.08.2023
    Закусі, так, але Чэрчыль сказаў у 53-м: 

    “The arts are essential to any complete national life. The nation owes it to itself to sustain and encourage them,”

    Што зноў-такі можна трактаваць як “Без культуры няма нацыі”. Улічваючы, што культура невероятных ёсць амаль цалкам расейскай, не трэба здзіўляцца падабенству іхняй “рівалюцыі” да хабараўскіх ці маскоўскіх працэсій у нікуды, асабліва імгненнай апатычнасці пасля паразы. 

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →