Грамадства99

Беларуска ў Польшчы данаціла ў полк Каліноўскага, але грошы не дайшлі. Па вяртанні ў Беларусь яе асудзілі на тры гады калоніі

Сталі вядомыя падрабязнасці суда над палітзняволенай Настассяй Петрачэнкай, якая спрабавала перавесці грошы палку імя Кастуся Каліноўскага, але транзакцыя не прайшла. Дзяўчыне перакваліфікавалі абвінавачанне, піша «Вясна».

Настасся Петрачэнка. Фота: сацыяльныя сеткі

Як стала вядома з судовай пастановы, Настасся пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пераехала з Беларусі ў Польшчу.

Знаходзячыся ў суседняй краіне, яна паспрабавала зрабіць ахвяраванне са свайго беларускага банкаўскага рахунка праз інтэрнэт-банкінг палку імя Каліноўскага памерам 16,71 даляра, аднак транзакцыя не прайшла.

Пазней палітзняволеная вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая. У выніку яе абвінавацілі ў замаху на фінансаванне экстрэмісцкага фармавання і перакваліфікавалі абвінавачанне з ч. 1 арт. 361-2 на ч. 1 арт. 14 — ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

Варта адзначыць, што на момант пераліку сродкаў Настассяй полк імя Каліноўскага не быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

14 чэрвеня 2023 суддзя Руслан Царук асудзіў Настассю Петрачэнку на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Настасся Алегаўна Петрачэнка.

Каментары9

  • Нейкая бесталковая
    23.08.2023
    "Настасся пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пераехала з Беларусі ў Польшчу."

    Бедная дзяўчына, як і тыя айцішнікі баялася што мабілізуюць ды ваяваць прыйдзецца.
  • Алек. Ру
    23.08.2023
    Якой халеры вярталася?????
  • Чаркашкварка
    23.08.2023
    Нейкая бесталковая , прыйдзецца ваяваць вам i яшчэ гiнуць, за вашых за.лу.пуцiна.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →