Новыя вуліцы ў Мінску будуць насіць імёны архітэктараў, мастакоў, пісьменніка, музыканта і навукоўца
Рашэнне Мінгарсавета было апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале
Савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць назвы праектаваным вуліцам на тэрыторыі эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны бераг», піша «Звязда».
Адна з вуліц будзе насіць імя беларускага і савецкага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Іосіфа Лангбарда.
Яшчэ адна — названая ў гонар беларускага і савецкага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аляксандра Воінава.
Такім жа чынам будзе ўвекавечана імя народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава. Таксама адна з вуліц будзе насіць імя народнага мастака БССР Віталя Цвіркі, яшчэ адна — імя беларускага фізіка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Мікалая Барысевіча.
Атрымалі назвы і праектаваныя вуліцы сталічнага мікрараёна Паўночны.
Адна з іх будзе насіць імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, яшчэ адна — імя беларускага музычнага дзеяча, народнага артыста СССР Генадзя Цітовіча. У гонар гэтых выбітных людзей названыя таксама два завулкі. У назве вуліцы і завулка ўвекавечана імя беларускага мастака Івана Хруцкага.
Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Каментары