Гледачы ютуб-канала «Обычное утро» сёння не змаглі пабачыць перадачу Канстанціна Каверына і Людмілы Міласлаўскай: YouTube заблакаваў іх канал. На канале было каля 30 тысяч падпісчыкаў.
Член каманды, якая працуе над каналам, патлумачыў «Нашай Ніве» блакіроўку тэхнічнымі праблемамі. Каманда стварыла ўжо іншы ютуб-канал, але спадзяецца на пазітыўнае рашэнне праблемы з асноўным каналам.
23 жніўня YouTube заблакаваў іншыя беларускія каналы — «Гадзіннічак цікае», «Мне таксама не падабаецца» і «Міністэрства сепультуры». Праз тыдзень каналы былі разблакаваныя.
«Схема простая: пісалі лісты ўвесь гэты час, і ў пэўны момант яно спрацавала», — расказваў журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха, які вядзе канал «Міністэрства сепультуры».
Каментары
Але хацелася б, каб на ім было больш беларускай мовы. Нават Мелказераў здолеў.
Навошта? Бо зараз мова ўсё больш вызначае, з якога боку цывілізацыйнага муру між Еўропай і ардой канкрэтны беларус знаходзіцца. Цалкам правы Пазняк, сцвярджаючы: "Наша мова - наша зброя".
А лепей за ўсё моўны запас ўзбагчаецца менавіта цікавым кантэнтам. Асабліва атрыманым зранку.