Свет55

У Абхазіі хочуць далучыцца да Саюза Расіі і Беларусі

Абхазія можа ўвайсці ў Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі, гэта цалкам адпавядае карэнным інтарэсам народа рэспублікі, заявіў кіраўнік МЗС самаабвешчанай рэспублікі Інал Ардзінба на Першым канале, піша «Інтэрфакс».

Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем у Абхазіі. Скрын відэа

Па словах Ардзінбы, прадстаўнікі Абхазіі актыўна вывучаюць досвед пабудовы Саюзнай дзяржавы і ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі ў розных сферах.

«Мы за выкананне прынцыпу суверэннай роўнасці дзяржаў, калі ў міждзяржаўных абʼяднаннях паважаюць краіны, паважаюць іх самабытнасць, іх культурны код. Таму мы хочам быць разам з Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь», — адзначыў кіраўнік МЗС.

Закранаючы магчымае прызнанне Мінскам незалежнасці Абхазіі, Ардзінба сказаў, што фундамент для гэтага ўжо ствараецца.

«Мы ствараем падмурак для таго, каб гэтае рашэнне было прынята, прызнанне само па сабе ўзнікнуць не можа, прызнанне трэба падрыхтаваць. Трэба сфармуляваць прынцыпы нашай сумеснай працы і трэба пачаць рэалізацыю гандлёва-эканамічных і культурна-гуманітарных праектаў, чым мы зараз і займаемся сумесна з нашымі беларускімі калегамі», — падкрэсліў міністр.

Паводле яго слоў, «пастаўкі абхазскіх тавараў у Беларусь ужо ажыццяўляюцца, і зараз бакі рэалізуюць розныя праекты супрацоўніцтва». Цяпер абмяркоўваецца і будаўніцтва беларускім бокам буйнога санаторна-курортнага комплексу ў Ачамчырскім раёне Абхазіі, дадаў Ардзінба.

Ён паведаміў, што ў хуткім часе чакаецца візіт у Беларусь вялікай урадавай дэлегацыі Абхазіі, якая мае намер абмеркаваць з беларускім бокам пытанні супрацоўніцтва ў розных галінах.

У лютым 2023 года сакратар Савета Бяспекі Абхазіі Сяргей Шамба назваў укідам інфармацыю СМІ аб магчымым уваходжанні рэспублікі ў склад Расіі.

«У нас ёсць Канстытуцыя, якая проста не дазваляе абмяркоўваць увогуле гэтую тэму. Гэта наогул крымінальная адказнасць за пастаноўку такіх пытанняў. Таму гэта нерэальна», — заявіў ён, але дадаў, што на ўзроўні экспертаў могуць абмяркоўвацца пытанні новага еўразійскага саюза.

У верасні мінулага года Аляксандра Лукашэнкі наведаў самаабвешчаную рэспубліку Абхазія. У лютым гэтага года кіраўнік непрызнанай Абхазіі Аслан Бжанія прыехаў да Лукашэнкі ў Мінск.

Каментары5

  • Антон
    10.10.2023
    Неверу што гэта адбудзецца. Гэты фарпост Лу ня сдась. Ён лічыць сябе роўняй Пу толькі маладзейшы і марыць перажыць каллегу а тут апусціцца на ўзровень Абхазіі....
  • Красавец на выданьи
    10.10.2023
    Антон , у рыгорыча и спрашивать не станут.
    Если будет надо, то и замест рыгорыча всё сделают по высшему разряду, там же все красауцы и красавы, как на подбор, - тертель, кубраков, качанова, что царь руссского хамаса скажет, то скотный двор и выполнит!
  • LITWIN
    11.10.2023
    I HAMAS RZADAJE...

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →