Грамадства

У Бабруйску разабралі самы стары мост цераз Бярэзіну

Плануецца, што пасля дэмантажу старога моста на яго месцы будзе ўзведзены яшчэ адзін новы мост, па якім будзе пушчаны сустрэчны рух.

Фота: Bobr.by

Рух па новым мосце праз Бярэзіну з Бабруйска ў Цітаўку адкрылі 13 кастрычніка без помпы і фармальнасцяў, паведамляе сайт bobr.by.

Фота: Bobr.by
Фота: Bobr.by

Пасля запуску ў эксплуатацыю новага пуцеправода мостабудаўнікі пачалі актыўна разбіраць стары мост. У лістападзе прыйшла чарга дэмантажу пралётных металічных ферм моста. Іх разразаюць на асобныя часткі, якія выдаляюць з дапамогай кранаў.

Фота: Bobr.by

Плануецца, што пасля дэмантажу старога моста на яго месцы будзе ўзведзены яшчэ адзін новы мост, па якім будзе пушчаны сустрэчны рух.

Фота: Bobr.by

Цітаўскі мост (злучае Бабруйск і вёску Цітаўка) быў спраектаваны ў 1934 годзе. Ён ствараўся ў метале са складанымі формамі на апорах, абліцаваных натуральным гранітам.

Падчас вайны быў разбураны, а пасля вызвалення Беларусі адноўлены. Яго даўжыня — 248 м.

Цітаўскі мост доўгі час быў адзіным аўтамабільным у межах горада. Ён быў прадаўжэннем вуліцы Рагачоўскай. Толькі ў 2001 годзе ў Бабруйску пабудавалі другі аўтамабільны мост, які стаў прадаўжэннем Георгіеўскага праспекта.

Каментары

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад5

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Усе навіны →
Усе навіны

У Аляксандра Чарнухі днямі выходзіць новая кніга. Пра што гэтыя апавяданні?

На першых сёлетніх таргах Sotheby's будуць прадаваць карціну Шагала

Тыкток у захапленні ад працавітасці гэтага беларуса: два гады ён біўся над тым, каб вывесці ідэальную «салодкую бульбу»7

На праспекце Машэрава ў Мінску моцна сутыкнуліся два аўтамабілі ВІДЭА

Паказалі, як будуць выглядаць будучыя станцыі метро ў Зялёным Лузе ФОТЫ3

Карпенка абвінаваціў Бондараву і кампанію ў нацыяналістычных выпадах. Яны патрабавалі дадаць у бюлетэні рускую мову14

Мэл Гібсан: Мой дом згарэў у Лос-Анджэлесе, а нашыя падаткі пайшлі на гель для валасоў губернатара Каліфорніі7

Кадыраў прайграў вайну за Wildberries: расійскі суд пакінуў кампанію за заснавальніцай

Экс-гулец чэмпіянату Беларусі пераходзіць у «Манчэстэр Сіці»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад5

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Галоўнае
Усе навіны →