Вальдэлісія Роза да Сілва ўсё жыццё пражыла ў вёсцы ў штаце Баія.
Яна пакутавала ад жорсткага абыходжання мужа-алкаголіка і страціла восем з 16 дзяцей. Год таму жанчына перабралася ў горад, стала працаваць цырульніцай і захапілася спортам.
Нягледзячы на ўзрост, пенсіянерка гуляе з унукамі ў футбол, ездзіць на конях і на матацыкле, ходзіць у спартзалу і па гарах.
У сацсетках за актыўным жыццём жанчыны сочаць больш за 1,4 млн чалавек, піша Bild.
Каментары