У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула
Трагедыя адбылася днём 20 студзеня ў Жодзіне. 82-гадовая пенсіянерка выходзіла з гарадскога аўтобуса, а яе верхнюю вопратку заціснула дзвярыма.
Жанчына паспрабавала выцягнуць фрагмент футра з дзвярэй і ўпала пад колы транспарту. Кіроўца ж, не заўважыўшы гэтага, паехаў. Ад атрыманых траўмаў 82-гадовая жанчына памерла ў машыне хуткай дапамогі.
У дачыненні да 61-гадовага кіроўцы аўтобуса Жодзінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай кіраўніка транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Рэспублікі Беларусь.
Каментары