«Шосты сезон курсу тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам інструктараў ПВК «Вагнер» ідзе поўным ходам», — паведамляе тэлеграм-канал унутраных войск.
Толькі за апошнія некалькі дзён вайскоўцы спецпадраздзяленняў унутраных войскаў «адпрацавалі рух у перадбаявым і баявым парадках, выконваючы разнапланавыя ўступныя задачы ва ўмовах лясістай мясцовасці».
«Да засваення новай вузкай спецыялізацыі таксама прыступілі снайперы», — гаворыцца ў паведамленні.
Улетку інструктары ПВК «Вагнер» таксама праводзілі з беларускімі сілавікамі заняткі і трэніроўкі. А нядаўна стала вядома, што спецназ унутраных войскаў прайшоў курс тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам інструктараў ПВК «Вагнер».
Яны распавядалі і паказвалі, як правільна весці радыёабмен, аказваць меддапамогу. Камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў асабіста наведаў навучальны цэнтр і размаўляў з удзельнікамі гэтага збору, паведамляе «Спутнік».
Каментары