Песня пра вымушаную міграцыю стала гімнам коцікаў: завірусіўся трэк беларускага спевака AP$ENT
Карыстальнікі тыктоку выкладваюць відэа са сваімі хатнімі гадаванцамі пад радкі з песні беларускага спевака AP$ENT: «Стой, можно я с тобой? С тобой, постой!». На ўсякі выпадак папярэджваем: асцярожна, далей будзе шмат мілых відэа.
Раней у інтэрв’ю «Нашай Ніве» Арсень Кісляк (гэта сапраўднае імя спевака) распавядаў, што песня «Можно я с тобой» з’явілася ў Грузіі, куды Арсень разам з жонкай быў вымушаны экстранна эвакуіравацца ў студзені 2022 года. Рэч у тым, што каханую артыста затрымалі за каментарый у тэлеграм-канале і прысудзілі ёй год «хіміі» з накіраваннем — сям’я вымушана была хутка з’ехаць з Беларусі адразу пасля суда. Амаль усё музычнае абсталяванне давялося пакінуць на радзіме.
— Усё, што я паспеў узяць з сабой, калі з’язджаў з Беларусі, — гэты вінчэстар ды аўдыякарту. Трэба было набываць музычнае абсталяванне зноў — у гэтым крыху дапамог «Байсол», які абвясціў збор сродкаў для маёй сям’і. У Грузіі я рабіў трэкі за макіяжным столікам — менавіта тады з'явілася песня «Можно я с тобой», якая цяпер найбольш часта праслухоўваецца.
Дарэчы, па тэксце песні можна зразумець, што яна прысвечана менавіта вымушанай міграцыі. Там ёсць такія словы:
Мог быть славный денёк,
Но звонок — тебе грозит срок за пару строк.
Да, тут так себе вайб.
Видимо, пора. Ну что ж, бывай, родный край!По кустам ночной тропой.
Да, план отстой. Постой, а можно я с тобой?
Але ж карыстальнікі тыктоку надалі трэку новы сэнс і цяпер публікуюць відэа (часцей за ўсё с катамі), у якіх бяздомная жывёліна бяжыць за чалавекам пад словы «С тобой, постой! Стой, можно я с тобой?». Нехта распавядае, што забраў кацяня з вуліцы. А іншыя проста паказваюць, як хатнія гадаванцы хочуць заўсёды быць побач.
У каментарыях песню ўжо называюць гімнам коцікаў.
Можно я с тобой? ….
«Дядя Саша, без обид, но вам никто не рад». Пагутарылі з беларускім спеваком AP$ENT, чые песні збіраюць мільёны праслухоўванняў
«Людзі чакаюць новых відэа, таму я не магу махнуць рукой і нічога не здымаць». Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на знакамітыя песні і дзеліцца імі ў TikTok
Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ
Каментары