Давядзецца адказаць — Пяскоў адрэагаваў на рашэнне ЗША дапамагчы Украіне
Прэс-сакратар Крамля пракаментаваў інфармагенцтвам вылучэнне дапамогі Украіне і канфіскацыю расійскіх актываў.
На думку Дзмітрыя Пяскова законапраект, які сёння быў прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША, нашкодзіць іміджу і адпудзіць інвестараў ад гэтай краіны.
«ЗША давядзецца адказаць за канфіскацыю замарожаных актываў РФ», — цытуе Пяскова ТАСС.
Адначасова з гэтым Пяскоў сцвярджае, што аказанне дапамогі Украіне яшчэ больш узбагаціць Амерыку і яшчэ больш разарыць Украіну.
Каментары
Так помогите вы, росияне, окажите финансовую помощь Украине, и разорите её таким образом, коль оружием не получается. :))