Дадатковымі складнікамі могуць быць агурок, пекінская капуста, арэхі ці сельдэрэй — тое, што вам даспадобы.
- курынае філе
- 1 яблык
- 2 агуркі
- маянэз / ёгурт
- соль, молаты чорны перац
Як гатаваць:
- Мыем курынае філе і апускаем у кіпячую несалёную ваду. Соль спрыяе выхаду соку з мяса, таму саліць лепш у канцы гатавання. Варым філе прыкладна 15 хвілін, за 3 хвіліны да гатоўнасці солім. Дастаём мяса і пакідаем яго астываць.
- Наразаем філе, яблык, агуркі кубікамі. З яблыка трэба выразаць сярэдзіну. Калі лупіна ў яблыка добрая, без пашкоджанняў, то яе можна не абіраць.
- Змешваем усе складнікі і запраўляем салат маянэзам/ёгуртам.
Інгрэдыенты салату з яблыкам, курыцай, сельдэрэем і пекінскай капустай
- курынае філе
- пекінская капуста — 1 ліст
- сельдэрэй — 2 палачкі,
- палова яблыка
- алей — 1 ст. л.
- соевы соус — 1 ст. л.
- мёд — 1 ст. л.
- семечкі кунжуту
- сок долькі лімона
- Курыную грудку адварыць і астудзіць, курыцу парэзаць кубікамі.
- Сельдэрэй парэзаць кубікамі.
- З яблыка выдаліць сярэдзіну і семечкі, парэзаць кубікамі.
- Для запраўкі змяшаць у невялікай ёмістасці: алей, соевы соус, мёд і лімонны сок. (У якасці альтэрнатыўнай запраўкі можа быць ёгурт.)
- Паліць салат запраўкай, перамяшаць.
- Можна таксама падсушыць на сухой патэльні семечкі кунжуту і дадаць іх у салат у якасці фінальнага акорда.
Каментары
а тое, што Жір, разбіраецца ва ўсім, як 🐷 у 🍊🍊, бачна ўсім, акрамя яго самаго
зараз ён сам сабе +, а мне -. чакаем) бо яно ж, як дзіцё малое
(хамсы) по бабушкиному рецепту
Ингридиенты: яблоки) голден 1шт., сливочное масло 100гр, лук
репчатый 1шт., хлеб датский ржаной 500г, хамса 500г
(толькі
ўвага! рэцэпт узяты з сайта Юліі Высоцкай)