Удзельнікі гурта «Бі-2» і члены іх сем'яў атрымалі грамадзянства Малдовы
Такі ўказ падпісала прэзідэнтка краіны Мая Санду.
Грамадзянства Малдовы атрымалі некаторыя музыкі з гурта «Бі-2». Яны падавалі прашэнне разам з членамі сваіх сем'яў.
Мая Санду разгледзела заявы і дала ім грамадзянства, расказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Малдовы Адрыян Бэлуцэл.
«Наша краіна адкрытая і гасцінная для людзей, якія выбіраюць мір, прапагандуюць сяброўства і павагу паміж народамі. Удзельнікаў групы «Бі-2» рэпрэсавалі расійскія ўлады пасля таго, як яны выступілі супраць вайны ва Украіне. Малдова выказвае чалавечую годнасць, свабоду слова і салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца ў небяспецы», — напісаў Бэлуцэл.
Некаторыя музыкі «Бі-2» падаліся на грамадзянства Малдовы пасля рэзананснага выпадку ў Тайландзе. Тады паліцыя арыштавала гурт пасля канцэрту праз праблемы з дакументамі. Расійскі консул дамагаўся высылкі музыкаў у Расію, дзе іх маглі затрымаць за антываенную пазіцыю.
Сітуацыя ў выніку вырашылася шчасліва, музыкам дазволілі паляцець не ў Расію.
Некалькі ўдзельнікаў гурта «Бі-2» папрасілі грамадзянства Малдовы
Расійскі консул, які спрабаваў дэпартаваць групу «Бі-2» з Тайланда, магчыма, сыходзіць са сваёй пасады
«У камеры падышоў чалавек і адразу ўзяў мяне за штаны» — Лёва Бі-2 пра дні ў тайскім СІЗА
«Бі-2» запосцілі фота з Ціханоўскай і паабяцалі выступіць у Мінску пасля перамогі
Каментары