Крамбл з рэвенем — напраўду цудоўны, адзін з самых простых і смачных дэсертаў. Усё, вядома, дзякуючы спалучэнню кіслага з салодкім. Салодкі, храбусткі пясочны слой, а пад ім — кісла-салодкая сумесь з рэвеню і клубніц.
Спатрэбіцца (на 4 порцыі):
Пясочны слой:
- 150 г пшанічнай мукі
- 100 г халоднага масла
- 50 г цукру
- 2 чайныя лыжкі ванільнага цукру
Як гатаваць:
- Прыгатуйце пясочны слой. Мяшайце муку, халоднае масла (нарэзанае невялікімі кавалачкамі) і два віды цукру да атрымання крошкі. Адкладзіце ўбок.
- Вымыйце рэвень, абрэжце канцы і нарэжце на кавалачкі таўшчынёй каля 1 см (рэвень не трэба чысціць).
- Клубніцы вымыйце, абсушыце і разатрыце. Буйныя клубніцы разрэжце на чвэрткі, а маленькія — напалову.
- У місцы змяшайце рэвень, клубніцы і цукар. Перакладзіце ў цеплатрывалую форму. Пасыпце крошкай.
- Выпякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы, пакуль крошка не падрумяніцца, каля 45 хвілін пры тэмпературы 180°C.
- Падавайце лепш за ўсё цёплым, з шарыкам ванільнага марожанага ці ўзбітымі вяршкамі.
Каментары