Пра сам гэты факт паведаміў у фэйсбуку кіраўнік фонду Bysol Андрэй Стрыжак, праўда, не даўшы асаблівых падрабязнасцяў і не назваўшы імя чалавека, з якім гэта адбылося.
У каментары «Нашай Ніве» Стрыжак удакладніў толькі, што пазбаўлены цяпер грамадзянства чалавек атрымаў беларускае грамадзянства ў 1991 годзе аўтаматычна пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, але меў пэўныя «нюансы» з фармальнасцямі пры афармленні.
«Нюансы» якраз і сталі фармальнай падставай для такога рашэння, але рэальна справа ў грамадзянскім актывізме гэтага чалавека.
Сам чалавек даведаўся пра пазбаўленне яго грамадзянства з паведамлення беларускіх афіцыйных органаў. Цяпер гэты чалавек знаходзіцца ў бяспецы, то-бок не ў Беларусі.
У каментарах да паста Стрыжака згадалі, што ў 2010 годзе беларускага грамадзянства ўжо быў пазбаўлены журналіст Павел Шарамет. Але тады афіцыйнай падставай для гэтага стала наяўнасць у Паўла другога грамадзянства — расійскага.
Каментары