Эканоміка66

Максім Харошын пераязджае на Мадэйру і адкрывае там рэстаран

У Мінску Максім Харошын быў адным з уласнікаў сталічнай кветкавай крамы «Першы кветкавы». Пасля таго, як у 2020 годзе яго моцна збілі сілавікі, ён з’ехаў у Літву, дзе таксама адкрыў краму кветак. Зараз мужчына плануе новы пераезд — на Мадэйру.

Фота з інстаграму Максіма Харошына

Пра амбіцыйныя планы Максім распавёў у інстаграме.

— Часам мне здаецца, што я нарадзіўся ў рондалі ці патэльні, — пажартаваў ён у сторыс. — Для мяне ежа — гэта больш, чым проста ежа.

Прадпрымальнік нагадаў, што кветкамі ён пачаў займацца пасля працяглага часу працы ў рэстаранах, а поспех у кветкавым бізнэсе звязаны з тым, што атрымалася выкарыстаць досвед са сферы гасціннасці.

— У рэстаране я прайшоў усе стадыі росту — ад афіцыянта да кіраўніка самай крутой сеткі рэстаранаў (News Cafe, Grand Cafe, Tapas Bar, Bistro de Luxe, Blondess&Brunnets).

Максім працаваў у індустрыі гасціннасці больш за 20 гадоў, а таксама паралельна праводзіў навучанне для супрацоўнікаў рэстаранаў, бараў, гатэляў, казіно. У апошнія гады ён адкрыў кветкавыя крамы ў некалькіх краінах.

У гэтым годзе Харошын з сям’ёй пераязджае з Вільні на партугальскі архіпелаг Мадэйра. Планы даволі амбіцыйныя — адкрыць там краму кветак, а таксама тры розныя рэстараны. Максім кажа, што знайшоў партнёра-беларуса на першы праект. Цяпер ён шукае тых, хто таксама гатовы ўкласціся фінансава ў яго ідэі — ад партнёра бізнэсовец чакае мінімум 80 тысяч еўра.

Каментары6

  • Зацем
    17.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус!
    17.06.2024
    У чым гісторыя? Чалавек па факце нічога не зрабіў. Вы пішыце, што ён паспяховы. Дзе вынікі, дзе факты? З боку здаецца, што ён праваліў абедзве крамы кветак, а зараз едзе на Мадэйру. Раскажыце пра рэальных беларусаў, якія сапраўды зарабляюць грошы і будуюць бізнэс з нуля. Такіх гісторый навалам! Калі казаць пра кветкі, то бок беларусы ў Эстоніі, якія стварылі самую вялікую кветкавую сетку ў Эстоніі за 4 гады – roses.ee. Чаму вы пра гэта не пішаце?
  • Пытаннечка
    17.06.2024
    Хто гэта?

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

Рэспекты ад дактароў і спецыфіка ў войску. Прынцыпова беларускамоўны юнак расказаў, як ён адслужыў9

Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →