У 75 гадоў памерла амерыканская актрыса Шэлі Дзюваль, якая многім запомнілася па адной з галоўных роляў у фільме Стэнлі Кубрыка «Ззянне» — экранізацыі аднайменнага рамана Стывена Кінга.
Акрамя карціны Стэнлі Кубрыка, Шэлі Дзюваль знялася ў такіх фільмах, як «Эні Хол» Вудзі Алена і «Папай» Роберта Олтмена.
За ролю Мілдрэд «Мілі» Ламаро ў фільме «Тры жанчыны» Шэлі Дзюваль атрымала прыз за найлепшую жаночую ролю на Канскім кінафестывалі ў 1977 годзе. За гэтую ж ролю яна была намінаваная на прэмію BAFTA.
Выданне The Hollywood Reporter паведаміла са спасылкай на партнёра актрысы Дэна Гілроя, што Дзюваль памерла ў сне ў сваім доме ў Тэхасе. Прычынай смерці сталі ўскладненні, выкліканыя дыябетам.
Каментары