Грамадства2727

Сілавікі просяць у беларусаў за мяжой паведаміць свой адрас ці выслаць дамову арэнды. Што вядома?

Усё часцей сілавікі шукаюць кантакты беларусаў, якія выехалі з краіны, і просяць іх даслаць свой адрас пражывання. Распавядаем, што адбываецца.

Калаж «Нашай Нівы»

Мы знайшлі каля 20 выпадкаў, калі беларусам, што цяпер за мяжой, пісалі сілавікі і пыталіся адрас пражывання. Гэта былі як былыя палітвязні, гэтак і проста людзі, якія выехалі пасля 2020 года. Частка з іх даслала свой адрас, частка — не.

Некаторых прасілі выслаць дамовы арэнды жылля. Іншых, на каго завялі крымінальныя справы, — даслаць распіску: пазначыць, дзе жывеш, і напісаць, што калі вернешся ў Беларусь, абавязуешся явіцца ў органы.

Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва тлумачыць, навошта сілавікам адрасы беларусаў:

  1. Чалавек знаходзіцца на ўліку пасля адбыцця пакарання, і, каб сілавікам больш не працаваць па ім, трэба пацверджанне, што чалавек з'ехаў.
  2. Заведзена крымінальная справа, і міліцыі трэба падставы, каб падаць у вышук і такім чынам завяршыць працу па крымінальнай справе.
  3. Патрэбныя падставы, каб распачаць крымінальную вытворчасць.

Пры камунікацыі з сілавікамі юрыстка раіць даваць толькі неабходны мінімум інфармацыі, звесткі пра ваша месца пражывання лепш не раскрываць.

«Лепей за ўсё ветліва растлумачыць, што вы гэтую інфармацыю па тэлефоне казаць не будзеце. І ўвогуле скарыстаецеся сваім правам не сведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх», — кажа Святлана.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары27

  • Жыццёвая парада
    15.07.2024
    Давайце патлумачу, замест гэтай "юрысткі", навошта вашыя адрасы губазікаўцам. Ніякага закону ў іх няма, няма чаго дурыць людзям галаву. На вас проста аб'явяць паляванне і пры любым зручным моманце вас альбо заб'юць, інсцэніраваўшы бытавуху, альбо вывязуць з мяшком на галаве праз любую карумпаваную мяжу Еўразвязу.
    Таму, калі вам выпадкова якісці чужынец тэлефануе з Беларусі, кідайце слухаўку, мяняйце нумар і лепш напішыце заяву аб магчымай небяспецы ў бліжэйшае аддзяленне паліцыі.
    А "Вясны" хай працягвае збіраць "доказы злачынстваў рэжыму".
  • Anatol Starkou
    15.07.2024
    Я выехаў у 2003-м, пасля чаго некалькі разоў галасаваў у Консульстве РБ у Ню Ёрку (у 2020-м таксама), дзе паказваў пашпарт дыктаваў адрас, так што мой адрас і тэлефон РОДИНА ЗНАЕТ.
  • Ігрэк
    15.07.2024
    Ветліва растлумачыць...?! Да кадук на іх!

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →