Культура33

Беларусы запусцілі новую платформу для краўдфандынгу

Не «Патрэонам» адзіным: з’явіўся сайт, дзе можна падтрымаць грошамі ініцыятывы творчых беларусаў. Ужо цяпер там збіраюць на пераклад «Графа Монтэ-Крыста», кнігу Аляксандра Чарнухі і не толькі.

17 ліпеня пачала працаваць платформа Gronka — рэсурс, дзе можна падтрымаць фінансава цікавыя праекты беларусаў ці запытаць дапамогу на рэалізацыю сваёй ідэі. Стваральнікі Gronka — тэхнічная каманда Паўла Лібера і ананімныя энтузіясты. 

Аўтары платформы падкрэсліваюць, што на ёй беларусы змогуць знайсці фінансаванне пад ідэю без пасярэднікаў, складаных заявак і незразумелых крытэраў. Платформа не спаганяе камісіі ні з крэатараў, ні са спонсараў, але ж камісію ў 3-5% збірае плацежны сервіс Stripe, праз які адбываюцца данаты. Gronka таксама не збірае асабістыя даныя крэатараў і спонсараў, але калі чалавек хоча атрымаць узнагароду за данат, яго электронны адрас могуць перадаць крэатару.

Цяпер на платформе прадстаўленыя пяць праектаў, і ў большасці з іх прадугледжаныя падарункі для спонсараў. Можна заданаціць, напрыклад, на выданне зборніка апавяданняў «Гвалт» ад пісьменніка Аляксандра Чарнухі, дзе даследуецца прырода дыктатуры і дэфармацыя асобы пад яе уплывам, і атрымаць бонусы — ад асобніка кнігі да цішоткі з ілюстрацыяй да яе. Або падтрымаць публікацыю беларускага пераклада «Графа Монтэ-Крыста» і атрымаць, акрамя асобніка рамана, зніжку на кнігі выдавецтва «Янушкевіч».

Карыстальнікі за межамі Беларусі могуць трапіць на платформу па адрасе gronka.org, беларусы ўнутры краіны — па спасылцы storage.googleapis.com. Пакуль што заданаціць на Gronka з тэрыторыі Беларусі немагчыма — плацяжы адключаныя з меркаванняў бяспекі. Таксама сервіс не прымае данаты з беларускіх і расійскіх картак.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Пустая кішэня
    17.07.2024
    Зноў данаціць трэба?
    У гэтай краіне хтосьці працуе ўвогуле???
  • Жора
    17.07.2024
    Ліберам (матолькам, бабарыкам, стрыжакам...) вельмі важна сядзець на грашовых плынях. Ужо лепей данаты праз ФБ, чым гэтая расейскамоўная ліберальная публіка.
  • Каментатар
    18.07.2024
    А што стваральнікі праекта не ведаюць, што ў беларускай мове г - фрыкатыўны гук і пры транслітарацыі перадаецца як h?
    Чаму не Hronka?

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →