Вядомы пралукашэнкаўскі грамадскі дзеяч Аляксей Талай падчас выступлення на «форуме патрыётаў», прысвечаным 30-годдзю кіравання Лукашэнкі, зрабіў прапанову ўганараваць яго найвышэйшым у краіне званнем — Героя Беларусі.
Больш за пяць хвілін рассыпаючыся ў хваласпевах на адрас Лукашэнкі і зробленага ім, напрыканцы Аляксей Талай адарваўся ад загадзя падрыхтаванага тэксту ў мабільным тэлефоне і прапанаваў:
«Дарагія сябры, давайце вось сёння тут падумаем і прымем рашэнне. Сапраўды, наш прэзідэнт столькі гарбее на славу нашай Айчыны, усіх нас. Мне здаецца, што ён дастойны звання Героя Рэспублікі Беларусь. І пад вашы апладысменты, пад вашу падтрымку я заклікаю ўсе грамадскія структуры, партыі цяпер хадайнічаць і прыняць усенароднае рашэнне».
Натуральна, прапанова Талая была сустрэтая бурнымі працяглымі апладысментамі. Гэта вельмі нагадвае атмасферу падобных мерапрыемстваў савецкіх часоў, калі такім жа самым чынам, ад імя «прадстаўнікоў народа» прапаноўвалі ўганараваць то Сталіна, то састарэлага Брэжнева, то іншых партыйных правадыроў.
Прапанову Талая ўжо публічна ўхваліла вядомая даносчыца Вольга Бондарава, якая апошнім часам дазваляе сабе нападаць нават на сваякоў Лукашэнкі.
Каментары
https://www.youtube.com/watch?v=yztEflSxzDs
Трижды герой Беларуси, четырежды социалистического труда, почетный гражданин Дроздов, медаль защитника дворца независимости, орден героя битвы под стэлой "Минск - город-герой", почетный президент Белоруссии и кандидат в президенты союзного государства, передовик ШОС