«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім
Блогер з гарадскога пасёлка Акцябрскі Андрэй Павук патэлефанаваў у мясцовы райвыканкам і абласны аператыўны цэнтр МНС, каб спытаць, як паступаць у выпадку прылёту БПЛА. Нядаўна расійскі ўдарны беспілотнік тыпу «шахед», паводле «Беларускага Гаюна» ўзарваўся ў Акцябрскім раёне.
«І што? Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць. Я інструкцыі не даю», — адказалі ў прыёмнай райвыканкама і кінулі трубку пасля таго, як блогер спытаў, што рабіць, калі робат раптам упадзе на дом, пераказвае размову «Флагшток».
У дзяжурнага аператыўнага цэнтра МНС Андрэй Павук пацікавіўся, чаму не можа знайсці на сайце ведамства навіну аб надзвычайным здарэнні — падзенні і выбуху беспілотніка — і тым, як паводзіць сябе пры наступнай атацы.
«Дроны — гэта больш адносіцца да Міністэрства абароны, не адносіцца да стыхійных бедстваў і НС, — адказаў дзяжурны. — У лесе сігнал аб трывозе вы не пачуеце, ён будзе толькі ў жылой рысе».
Чаму пра інцыдэнт не было афіцыйнай інфармацыі — пытанне не да МНС, дадаў супрацоўнік:
«Ёсць больш кампетэнтныя органы, якія вырашаюць, якую інфармацыю распаўсюджваць».
Таксама блогер патэлефанаваў у лясную гаспадарку — аказалася, што там наогул не ў курсе здарэння, але паабяцалі далажыць кіраўніцтву, прыняць меры і параілі захоўваць асцярожнасць.
Чаму расійскія дроны сталі часцей залятаць у Беларусь?
Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска
У Магілёве гучала сірэна паветранай трывогі пасля пралёту шахеда
Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю
Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь
Каментары