Сталічны гандлёвы цэнтр Prizma адкрыюць на Партызанскім праспекце, недалёка ад станцыі метро «Партызанская». Блогер Какабай паведаміў, што крама «Гіпа» ў ім пачне працаваць 30 жніўня.
Новы гандлёва-забаўляльны цэнтр будзе ўключаць гандлёвую галерэю, самы вялікі дзіцячы актывіці-парк Prizma Park і трохзальны кінатэатр Prizma Cinema. Таксама ў ім будзе адведзена 10 паверхаў пад офісы, адкрыюць медыцынскі цэнтр і паркінг на 700 машына-месцаў.
Увесну на Prizma з'явіўся вялікі 3D-экран, дзе паказваюць звышрэалістычныя ролікі, як у азіяцкіх мегаполісах.
Новы цэнтр пабудавала кампанія «Сігмаполюс». Гэтая ж кампанія ўзводзіла цэнтры «Тытан», бізнес-«Хваля» і іншыя.
Каментары