Яму было 57 гадоў.
Раніцай 10 жніўня на 58-м годзе жыцця памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла, шматгадовы пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мядзельскі дэканат), паведамляе catholic.by.
Інфармацыя пра пахаванне спачылага святара будзе пададзена пазней.
Ксёндз Уладзіслаў Шышла нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Даўгінаве (Вілейскі раён). Скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 года ў Мінску з рук кардынала Казіміра Свёнтка.
Пэўны час нёс служэнне вікарыя ў Чырвоным касцёле ў Мінску, быў пробашчам парафіі ў Вішневе (Валожынскі дэканат). У апошнія 15 гадоў быў пробашчам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве.
Каментары