Беларусы заваявалі на Алімпіядзе чатыры медалі.
Выступы ў Парыжы Ціханцоў пачаў з няўдалага падыходу ў рыўку на 176 кг, а затым справіўся са штангай вагой 178 кг і 183 кг. Пасля першага практыкавання беларускі спартсмен ішоў чацвёртым, саступаючы 2 кг трэцяй пазіцыі і 3 кг — першай.
У штуршку беларус абышоў аднаго суперніка і падняўся ў тройку.
Такім чынам у беларусаў на Алімпіядзе — чатыры медалі.
Золата ў Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне). І бронза Яўгена Ціханцова. У Алімпіядзе бралі ўдзел усяго 17 беларускіх атлетаў.
У Токіа-2021 было сем медалёў (адзін залаты, тры сярэбраныя і тры бронзавыя), а ўдзел бралі 108 атлетаў.
Каментары
17 атлетаў – 4 медалі.
ККД Беларусі на Алімпіядзе 2024 значна вышэйшы, чым на Алімпіядзе 2021 года. Канешне, 1) быў Covid, і 2) 17 чалавек – лепшыя з лепшых.