Прадстаўніца Нідэрландаў выйграла алімпійскі марафон пасля двух бронзавых медалёў у бегу на 5 і 10 кіламетраў
Гэта другі выпадак у гісторыі Алімпійскіх гульняў, калі ў кагосьці атрымлівалася заваяваць тры медалі ў бегу на доўгія дыстанцыі. І першы сярод жанчын.
У апошні дзень Алімпіяды ў Парыжу прадстаўніца Нідэрландаў Сіфан Хасан здабыла перамогу ў марафоне з алімпійскім рэкордам — яна пераадолела 42 км 195 метраў з часам 2:22:55. Раней дзяўчына выйграла бронзу ў бегу на 5 і 10 тысяч метраў.
Фініш марафона, дарэчы, быў вельмі драматычным.
Такім чынам Хасан паўтарыла поспех чэхаславацкага бегуна Эміля Затапека ў Хельсінкі-1952. 72 гады таму ён выйграў золата ва ўсіх трох дысцыплінах, і паўтарыць яго дасягненне здавалася фантастыкай.
Тры гады таму ў Токіа Сіфан Хасан таксама выйграла тры медалі: золата ў дыстанцыях 5 і 10 тысяч метраў, а таксама бронзавы медаль у бегу на 1500 метраў. Перад гульнямі ў Парыжы спартоўка вырашыла бегчы марафон.
Каментары
Гендэрнаквотавыя дысцыпліны.
І тое, храмасомы сьлед зьмерыць