На памежным пераходзе ў Беняконях цалкам знікла чарга з легкавікоў?
Што з чэргамі на межах Беларусі ў панядзелак раніцай.
Па стане на 08:00 панядзелка ў Беняконях на літоўскай мяжы няма чаргі з легкавікоў, паведамляе сайт Памежнага камітэта, чамусьці даючы звесткі на 10:00 (навіна пісалася ў 08:30).
Нагадаем, што з суботы заязджаць у Літву на прыватным аўто можна ўладальніку літоўскага ДНЖ, або літоўскай візы.
Чаргі з аўтобусаў таксама няма. Але, магчыма, ГПК не прывёў даных.
У «Каменным Логу» на літоўскай мяжы перад зонай чакання стаіць 70 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 450 легкавікоў (учора было 600) і 80 аўтобусаў (у суботу раніцай было 29 аўтобусаў).
Каментары