Па стане на 14:00 на памежным пераходзе «Брэст» стаіць 90 аўтобусаў, паведамляе сайт Памежнага камітэта.
Таксама там стаіць 580 легкавікоў. Раніцай было 70 аўтобусаў.
То-бок праезд аўтобусам мяжы можа зацягнуцца на двое сутак.
Па стане на 14:00 аўторка ў Беняконях перад літоўскай мяжой стаіць 20 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма. Тое ж самае і ў Каменным Логу (20+0).
У «Грыгараўшчыне» на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Каментары
Кто-нибудь может обьяснить, почему ?