Грамадства33

«Усё цела было ў парэзах». Вязень з «Воўчых нор» расказаў пра Сцяпана Латыпава

Сцяпан Латыпаў у Івацэвіцкай калоніі № 22 падвяргаўся моцнаму ціску адміністрацыі і ў знак пратэсту і барацьбы з рэпрэсіямі рабіў парэзы на целе. Пра гэта «Люстэрку» распавёў былы палітвязень Арцём Мядзведскі, які нейкі час таму частку пакарання адбываў у гэтай жа калоніі і перасякаўся з ім.

Арцём Мядзведскі сядзеў у «Воўчых норах» з чэрвеня 2022-га па сакавік 2023-га. У гэты перыяд хлопец пазнаёміўся са Сцяпанам Латыпавым, якога затрымалі на Плошчы Перамен і потым асудзілі на восем гадоў. Палітвязні абмяркоўвалі ў тым ліку ціск з боку адміністрацыі калоніі.

— У яго, груба кажучы, усё цела ў парэзах. Ён мне распавядаў, за што яго пасадзілі, і казаў, што яму пагражалі пасадзіць суседзяў і родных, калі ён не падпіша прызнанне віны, — распавядае суразмоўца. — Таму ён так паступіў — што называецца, ні сабе, ні ім (гаворка пра ўчынак Латыпава на судзе, калі ён на пасяджэнні ўваткнуў асадку сабе ў горла, па словах Мядзведскага, гэта была «мыйка» — так называлі лязо ад брытвавага станка). І ён працягваў там так рабіць, бо яго пачалі душыць, саджалі ў ШІЗА, ПКТ.

Мядзведскі кажа, што Латыпаў доўгі час знаходзіўся ў ПКТ, яму не даходзілі лісты і перадачы ад блізкіх. Таму «даводзілася ўвесь час правакаваць адміністрацыю, каб дзесьці дамаўляцца», кажа экс-палітвязень.

— Ён тады сказаў, што і далей будзе, напрыклад, вены рэзаць, каб на яго ўвагу звярнулі. Таму што, калі хтосьці парэжацца, у любым выпадку павінна прыехаць праверка, даведацца, чаму, як чалавек гэта зрабіў. Начальніку будзе мінусік. А начальнік на пенсію крыху раней хоча і з добрай сумай. Навошта яму гэта? — тлумачыць былы палітвязень. — Таму прыйдзецца дамаўляцца, нейкія лісты прапускаць, сустрэчы дазваляць. Тут адвакат нічога не зробіць, а калі родныя напішуць заяву, табе «абратка» прыляціць. Добра, да цябе прыедуць, пагавораць і з'едуць. А ты застанешся там. Табе вернецца гэта [скарга на дзеянні адміністрацыі], гэта значыць далёка на гэтым не з'едзеш. Таму маральна там вельмі цяжка.

Каментары3

  • Acab
    07.10.2024
    Спадар Латыпаў надзвычай мужны і годны чалавек.
    Пра яго ня надта каб згадвалі, бо ён ня быў ніякім камсамольскім актывістам ні праўладным ні сацыялістычна апазыцыйный, а замест гэтага прыносіў карысьць людзям - сумленна працаваў не ў дзяржсэктары.
    Дай Бог сілы і здароўя спадару Сьцяпану вытрымаць выпрабаваньні і зьдзекі.
  • Ёрк
    07.10.2024
    Acab, падаецца наш акабчык пайшоў на папраўку
  • .
    07.10.2024
    Не. Чытаем уважліва: ён ацэньвае людзей толькі за месца працы (дзяржава або не).
    Сцяпана мы паважаем не за тое, а за чалавечыя якасці, за яго пазіцыю ў 2020-м.

    Бот амаральны па азначэнню, бо "не бачыць" маральныя пытанні, забалтвае іх сваімі пункцікамі пра сацыялізм.

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →